Гётэборг (футбольны клюб)
| Гётэборг | |
| Поўная назва | Idrottsföreningen Kamraterna Göteborg |
|---|---|
| Заснаваны | 4 кастрычніка 1904 |
| Горад | Гётэборг, Швэцыя |
| Стадыён | Гамля-Улеві Умяшчальнасьць: 18 800 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Альсвэнскан |
| · 2025 | 4 месца |
ifkgoteborg.se (швэд.) (анг.) | |
«Гётэборг» (па-швэдзку: Göteborg) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Гётэборгу. Заснаваны ў 1904 годзе. 18-разовы чэмпіён Швэцыі і 7-разовы ўладальнік Кубка Швэцыі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1982, 1987).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Гётэборг» быў заснаваны 4 кастрычніка 1904 году ў кавярні Ўлівэдал у цэнтры Гётэборгу. На гістарычным першым паседжаньні была створаная рада, а першы футбольны матч асацыяцыі завяршыўся перамогай зь лікам 4:1 супраць іншага клюбу з гэтага ж рэгіёну, вядомага як «Вікінг»[2]. Заснаваньне «Гётэборгу» мела важнае значэньне дзеля разьвіцьця футболу ў месьце, бо да таго часу ў горадзе дамінаваў «Эргрутэ», а «Гётэборг» прапаноўваў яму неабходную канкурэнцыю[3].
У 1907 годзе менавіта гэты клюб стаў першым за чатыры гады, які здолеў выгуляць «Эргрутэ»[4]. Затым у 1908 годзе яны ўпершыню сталі чэмпіёнамі Швэцыі, здабыўшы перамогу ў кубкавым турніры. Тры футбалісты каманды былі выкліканыя да складу зборнай Швэцыі на ейныя першыя матчы[4]. У тым годзе каманда ўпершыню згуляла з клюбам па-за межамі Швэцыі, сустрэўшыся з дацкімі клюбамі «Эстэрбра» і Б93[4]. Празь некалькі гадоў клюб згуляў унічыю 1:1 супраць алімпійскай зборнай Швэцыі, а стакгольмскія газэты назвалі «Гётэборг» найлепшым швэдзкім футбольным клюбам усіх часоў[5]. У 1917 годзе каманда ў пяты раз запар перамагла ў Швэдзкай сэрыі, якая на той час уважалася за найлепшую лігу краіны. У тыя часы «Гётэборг» яшчэ ня меў трэнэраў, а першым галоўным трэнэрам стаў у 1921 годзе вугорац Шандар Бродзі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/ifk-goteborg/mitarbeiterhistorie/verein/801
- ↑ Josephson & Jönsson 2004. С. 10.
- ↑ Josephson & Jönsson 2004. С. 11—13.
- 1 2 3 Josephson & Jönsson 2004. С. 13.
- ↑ Josephson & Jönsson 2004. С. 20.
- ↑ Josephson & Jönsson 2004. С. 25.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Josephson, Åke; Jönsson, Ingemar IFK Göteborg 1904–2004: en hundraårig blåvit historia genom elva epoker. — IFK Göteborg, 2004. — ISBN 91-631-4659-2