Перайсьці да зьместу

Брэнбю Капэнгаген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брондбю Капэнгаген»)
Брэнбю
Поўная назва Brøndbyernes Idrætsforening
Заснаваны 3 сьнежня 1964
Горад Капэнгаген, Данія
Стадыён Брэнбю
Умяшчальнасьць: 29 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
brondby.com (дацк.)

«Брэ́нбю» (па-дацку: Brøndby) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену, месьціцца на заходняй ускраіне дацкай сталіцы. Клюб зьяўляецца найбуйнейшым футбольным клюбам у Даніі, маючы ў сваіх шэрагах амаль 2 тысячы чальцоў. «Брэнбю» быў заснаваны ў 1964 годзе ў выніку зьліцьця двух мясцовых клюбаў. Адзінацаціразовы чэмпіён Даніі, сяміразовы ўладальнік Кубка Даніі.

Пасьля заснаваньня ў горадзе яшчэ аднаго клюбу ў 1992 годзе, вядомага як «Капэнгаген», паміж камандамі маецца жорсткае супрацьстаяньне. Дэрбі паміж імі мае назоў «Новая фірма», капэнгагенаўскае супрацьстаяньне прыцягвае на стадыёны шмат заўзятараў на гульні паміж гэтымі супернікамі[2]. З 1985 па 2005 гады клюб атрымліваў перамогі ў чэмпіянаце 10 разоў, такім чынам атрымоўваючы чэмпіёнскі тытул раз на два сэзоны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]