3 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
3 ве́расьня — 247-ы дзень году (246-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 120 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 301 — Сьвяты Марын заснаваў Сан-Марына — самую старую дзяржаву Эўропы
- 590 — Грыгорыюс I абраны рымскім папам
- 1189 — Рычард Львінае сэрца пастаўлены каралём Англіі
- 1254 — Папа Інакенцій IV скасаваў прысягу літоўскага біскупа Хрысьціяна рыскаму арцыбіскупу і даручыў нойбурскаму біскупу прыняць ад Хрысьціяна новую прысягу Сьвятому стальцу
- 1609 — ангельскі мараплавец Генры Хадсан адкрыў Нью-Ёрскую гавань
- 1651 — скончылася грамадзянская вайна ў Ангельшчыне між раялістамі і прыхільнікамі парлямэнту
- 1759 — пачалося выгнаньне езуітаў з Партугаліі
- 1783 — падпісаньнем у Парыжы мірнага пагадненьня між Аб’яднаным Каралеўствам і Злучанымі Штатамі афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі
- 1791 — прынятая першая ў гісторыі Францыі канстытуцыя
- 1828 — вясельле Аляксандра Грыбаедава і Ніны Чаўчавадзэ
- 1855 — у Нэбрасцы 700 жаўнераў на чале з амэрыканскім генэралам Ўільямам Харні напалі на індзейскую вёску, былі забітыя 100 індзейцаў сіў
- 1863 — перамога паўстанцаў у бітве пад Панасаўкай
- 1864 — выбух у стакгольмскай лябараторыі Альфрэда Нобэля з-за яго вопытаў зь нітрагліцарынам. Загінула 6 чалавек, у тым ліку малодшы брат навукоўца — Эміль. Праз 3 гады Нобэль атрымаў патэнт на дынаміт
- 1878 — блізу брытанскага берагу затануў карабель «Прынцэса Аліса», загінулі 645 чалавек
- 1905 — ад выбуху бомбы падчас вайскова-марскога параду ў Барсэлёне загінулі каля 30 чалавек
- 1914 — расейскія войскі занялі Львоў
- 1914 — абраны Папам рымскім кардынал Джакама дэля К’еза прыняў імя Бэнэдыкт XV
- 1914 — амэрыканка Мэры Фэлпс Джэкабс вынайшла станік
- 1915 — кайзэраўскія войскі занялі Горадню
- 1918 — камэндант Крамля расстраляў Фані Каплан, абвінавачаную ў замаху на Леніна
- 1929 — Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў атрымала назву Югаславія
- 1933 — Яўген Абалакаў уздымаецца на найвышэйшую горную вяршыню Савецкага Саюзу — пік Камунізму (7495 м)
- 1935 — ветразьнік «Dar Pomorza» прыбыў у порт Гдыні, скончыўшы падарожжа вакол сьвету
- 1939 — Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі Нямеччыне вайну; распачалася так званая «дзіўная вайна»
- 1939 — польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі выдаў дэкрэт пра ўтварэньне чэхаславацкага легіёну
- 1940 — ЗША аддалі Аб’яднанаму каралеўству 50 эскадраных мінаносцаў за разьмяшчэньне сваёй базы на брытанскай тэрыторыі
- 1940 — славацкі парлямант прыняў закон, які выключыў габрэяў з эканамічнага і сацыяльнага жыцьця
- 1941 — першае выпрабаваньне атрутнага газу «Цыклён Б» у Асьвенцыме
- 1941 — Румынія ўлучыла Букавіну ў склад сваёй тэрыторыі
- 1942 — амэрыканскі сьпявак Фрэнк Сынатра распачаў сольную кар’еру
- 1944 — войскі хаўрусьнікаў вызвалілі Брусэль
- 1948 — Баляслаў Берут заняў пасаду генэральнага сакратара Польскай рабочай партыі
- 1953 — ратыфікаваная Эўрапейская канвэнцыя правоў чалавека
- 1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС
- 1959 — японская карпарацыя «Соні» пачала выпуск транзыстарных радыёпрымачоў
- 1967 — Швэцыя перайшла на правабаковы аўтамабільны рух
- 1971 — абвешчаная незалежнасьць Катару
- 1971 — СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дамову аб статусе Заходняга Бэрліну. Згодна зь ёй горад не зьяўляўся часткаю ФРН
- 1973 — у Кіеве адкрыты помнік Лесі Ўкраінцы
- 1976 — касьмічны апарат «Вікінг-2» прызямліўся на Марсе
- 1990 — Мірча Снэгур стаў прэзыдэнтам Малдовы
- 1992 — прадстаўнікі 39 дзяржаваў падпісалі ў Жэнэве канвэнцыю аб забароне хімічнай зброі
- 1995 — заснаваны аўкцыён eBay
- 1997 — пры заходзе на пасадку ў камбаджанскай сталіцы Пнампэнь разьбіўся віетнамскі Ту-134. Загінулі 65 асобаў, адзін чалавек атрымаў раненьні
- 2000 — Ян Павал II бэатыфікаваў сваіх папярэднікаў Піюса IX і Яна XXIII
- 2004 — школа ў Бяслане (Паўночная Асэтыя) атакаваная расейскім спэцназам. Падчас штурму закінулі каля 300 закладнікаў, больш за палову зь якіх — дзеці
- 2008 — прэзыдэнт Нікарагуа Даніель Артэга паведаміў пра прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
- 2009 — Майкл Джэксан пахаваны на могілках у Лос-Анджэлесе
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1731 — Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, магілёўскі каталіцкі архібіскуп
- 1869 — Фрыц Прэгаль, аўстрыйскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1875 — Фэрдынанд Поршэ, нямецкі аўтамабільны канструктар
- 1878 — Даратэя Даглас Чамбэрз, брытанская тэнісістка, сямікратная чэмпіёнка Ўімбэлдану
- 1880 — Януш Францішак Радзівіл, князь, польскі палітык, міністар
- 1900 — Эдуард ван Бэйнум, нідэрляндзкі дырыгент
- 1905 — Карл Дэйвід Андэрсан, амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат 1936 году
- 1918 — Валянтын Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
- 1927 — Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік
- 1938 — Родзі Наёры, японскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1953 — Жан-П’ер Жэнэ, францускі кінарэжысэр
- 1965 — Чарлі Шын, амэрыканскі актор, сцэнарыст і прадусар
- 1980 — Паліна Смолава, беларуская сьпявачка, удзельніца Эўрабачаньня ў 2006 годзе
- 1985 — Тацяна Котава, уладальніца тытула «Міс Расея — 2006»; расейская сьпявачка, удзельніца жаночага поп-гурту «ВИА Гра»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1632 — Андрэй Рудаміна-Дусяцкі, каталіцкі рэлігійны дзяяч, аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове
- 1658 — Олівэр Кромўэл, ангельскі палітык і дзяржаўны дзяяч
- 1883 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік
- 1913 — Янка Мамыш, беларускі паэт, клерык пецярбурскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі
- 1948 — Эдвард Бенэш, 2-гі прэзыдэнт Чэхаславаччыны
- 1960 — Міхась Васілёк, беларускі паэт
- 1967 — Юліюш Румель, палкоўнік коннай артылерыі войскаў Расейскай імпэрыі, генэрал дывізіі Войска Польскага
- 1978 — Пётар Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, прыхільнік уніі, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё
- 2010 — Алег Бябенін, беларускі журналіст
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўстралія — Дзень сьцягу
- Гуам — Дзень працы
- Катар — Дзень Незалежнасьці (1971)
- Малдова — Дзень нацыянальнага войска
- Сан-Марына — Дзень заснаваньня рэспублікі (301)
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расея — Дзень салідарнасьці ў барацьбе з тэрарызмам