Перайсьці да зьместу

Майкл Джэксан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Джозэф Джэксан
Майкл Джозэф Джэксан
Дата нараджэньня 29 жніўня 1958
Месца нараджэньня Гэры, штат Індыяна, ЗША
Дата сьмерці 25 чэрвеня 2009 (50 гадоў)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, танцор
Навуковая сфэра музычная прамысловасьць[d], сцэнічнае мастацтва[d], шоў-бізнэс[d], кампазыцыя[d] і кінаіндустрыя[d]
Гады дзейнасьці 1964—2009
Сябра ў The Jackson 5[d]
Жанры поп-музыка
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты голас[d], фартэпіяна[2][2][3], ударная ўстаноўка[4][3] і ударны музычны інструмэнт[d]
Гурты Jackson 5
Лэйблы Motown, Sony Music, Epic
Бацька Джо Джэксан[d]
Маці Katherine Jackson[d]
Дзеці Prince Jackson[d], Paris Jackson[d], Blanket Jackson[d] і B Howard[d]
Узнагароды
Officer of the National Order of Merit
прэмія Грэмі за жыцьцёвы ўнёсак прэмія Легенды Грэмі[d] (1993) Міжнародная артыстычная прэмія за выбітнасьць[d] прэмія Роду[d] Grammy Award for Best Male R&B Vocal Performance[d] (1980) Прэмія «Грэмі» за найлепшы альбом году[d] (1984) Grammy Award for Best Male Pop Vocal Performance[d] (1984) Прэмія «Грэмі» за найлепшы запіс году[d] (28 лютага 1984) прэмія «Грэмі» за найлепшы мужчынскі рок-вакал[d] (28 лютага 1984) прэмія «Грэмі» за найлепшы музычны альбом для дзяцей[d] (1984) Grammy Award for Producer of the Year, Non-Classical[d] (1984) прэмія „Грэмі“ за найлепшы музычны фільм[d] (1985) Прэмія «Грэмі» за найлепшую песьню году[d] (1986) прэмія „Грэмі“ за найлепшае музычнае відэа[d] (1990) прэмія „Грэмі“ за найлепшае музычнае відэа[d] (1996) прэмія Джоні Мэрсэра[d] (2002) прэмія „Грэмі“ за найлепшую рытма-бэйзавую песьню[d] (28 лютага 1984) Grammy Award for Best Male R&B Vocal Performance[d] (28 лютага 1984) мэдаль места Парыжу[d] (чэрвень 1988) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] American Choreography Awards[d] Заля славы рок-н-ролу (2001)
Сайт michaeljackson.com
Подпіс Выява аўтографу

Ма́йкл Джо́зэф Джэ́ксан (па-ангельску: Michael Joseph Jackson; 29 жніўня 1958 — 25 чэрвеня 2009[5]) — амэрыканскі сьпявак, танцор і аўтар песень, які ўпершыню дасягнуў міжнародную вядомасьць ва ўзросьце 11 гадоў у якасьці вакаліста дзіцячай групы Jackson 5, а пасьля стаў адным з самых камэрцыйна пасьпяховых сольных артыстаў у гісторыі і быў абвешчаны «Каралём поп-музыкі». Найбольшым прызнаньнем карыстаюцца тры альбомы, запісаныя ім пад кіраўніцтвам прадусара Кўінзі Джонса, — «Off the Wall» (1979), «Thriller» (1982) і «Bad» (1987), прычым «Thriller» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як дыск-лідэр па продажы ў сьвеце. У актыве Джэксана 19 прэміяў «Грэмі»; 13 раз ён уздымаўся са сваімі сынгламі на першы радок амэрыканскіх чартаў. Яго імя двойчы занесена ў Залу славы рок-н-ролу — у якасьці сольнага выканаўцы і як удзельніка Jackson 5.

Майкл Джэксан нарадзіўся ў сям’і Джозэфа і Кэтрын Джэксанаў у горадзе Гэры (штат Індыяна). Ён быў сёмым зь дзесяці дзяцей. Джозэф арганізаваў сямейную групу Jackson 5, спачатку яны выступалі ў мясцовых барах і клюбах і нават запісалі два сынглы на незалежнай фірме гуказапісу Steeltown Records, а затым у 1969 годзе пры садзейнічаньні Бобі Тэйлара падпісалі кантракт з гуказапісвальным гігантам Motown Records.

Неўзабаве Джэксаны ўзвысіліся да агульнанацыянальнага ўзроўню, а ў 1970 годзе іх першыя чатыры сынглы пабывалі на першым радку амэрыканскага чарту Billboard Hot 100. Паступова Майкл вылучыўся ў якасьці фронтмэна дзіцячага квінтэту, фактычна менавіта яму даставаліся галоўныя сольныя партыі. Ён зьвяртаў на сябе ўвагу і дзіўнымі танцамі, і манерай паводзіць сябе на сцэне, якую ён капіяваў у сваіх куміраў — Джэймза Браўна, Джэкі Уілсана і інш.

Пачатак сольнай кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 годзе посьпех сямейнага праекту пачаў падаць, рэкордынгавая кампанія абмяжоўвала іх фінансавыя магчымасьці, і ў 1976 годзе яны падпісалі кантракт зь іншай фірмай, у выніку чаго ім прыйшлося зьмяніць імя гурту на The Jacksons. З 1976 па 1984 гады яны выдаюць яшчэ 6 альбомаў, даючы турнэ па краіне. Тым часам Джэксан выпусьціў чатыры сольныя альбомы і шэраг пасьпяховых сольных сынглаў, сярод якіх «Got to Be There», «Rockin' Robin» і «Ben», які дасягнуў у 1972 годзе першага месца ў чартах.

У 1978 годзе Майкл зьняўся разам з Даянай Рос у экранізацыі брадвэйскага мюзыклу «The Wiz» («Цудоўны чараўнік краіны Оз»). На здымках ён пазнаёміўся з музычным рэжысэрам Кўінзі Джонсам, які пазьней стане прадусарам ягоных самых вядомых альбомаў. Першы зь іх, «Off the Wall» (1979), прэзэнтуе Майкла Джэксана сьвету як яскравага, таленавітага маладога чалавека і моднага танцора. На вяршыню чартаў патрапілі дыскагіт «Don’t Stop 'Til You Get Enough» і больш павольная кампазыцыя «Rock With You», а сам альбом разыйшоўся тыражом больш за 20 мільёнаў. Шматлікія музычныя аглядальнікі лічаць «Off the Wall» апошняй вяршыняй мімалётнай эпохі музыкі дыска.

Альбом «Thriller» увайшоў у гісторыю як лідэр па продажы ва ўсім сьвеце. Ён назаўжды зьмяніў аблічча музычнага бізнэсу.

Выпушчаны ў лістападзе 1982 году, «Thriller» даў Амэрыцы сем сынглаў:

  • «The Girl Is Mine» (№ 2, дуэт з Полам Макартні),
  • «Billie Jean» (№ 1, прэмія «Грэмі», самы буйны гіт за ўсю кар’еру Джэксана і адзін з найбольш сэмпліраваных трэкаў фанк-музыкі),
  • «Beat It» (№ 1, яшчэ адна «Грэмі»),
  • «Wanna Be Startin' Somethin'» (№ 5),
  • «Human Nature» (№ 7),
  • «P.Y.T. (Pretty Young Thing)» (№ 10),
  • «Thriller» (№ 4).

«Thriller» узначальваў Billboard 200 на працягу дзевяці месяцаў (37 тыдняў) і не пакідаў межаў гэтага чарту больш за два гады (122 тыдні). За гэты альбом Джэксан атрымаў восем прэміяў «Грэмі» (у тым ліку ў самай прэстыжнай намінацыі, «найлепшы альбом году») і сем амэрыканскіх музычных прэміяў. У 1985 годзе альбом быў абвешчаны Кнігай рэкордаў Гінэса «найбольш прадаваным альбомам за ўсю гісторыю». Па дадзеных на ліпень 2001 году, прададзена 26 мільёнаў копіяў альбома ў ЗША[6], што зрабіла яго другім альбомам па продажах у гісторыі Амэрыкі (на першым «The Greatest Hits» групы The Eagles — 27 мільёнаў). Ва ўсім сьвеце, «Thriller» быў рэалізаваны рэкордным тыражом у 104 мільёны копіяў.

Джэксан і яго прадусары актыўна выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах музычнае тэлебачаньне: рэвалюцыйныя відэаролікі Джэксана сталі асновай для музычнага каналу MTV, якому споўніўся толькі год пасьля выпуску альбома. Папулярнасьці дыску спрыяла, апроч шматлікіх іншых прычын, выступ Джэксана ў траўні 1983 году на 25-й гадавіне шоў Motown 25: Yesterday, Today, Forever, дзе ён прадставіў сьвету 14-хвілінны відэакліп, зьняты да песьні «Thriller» і вытрыманы ў стылістыцы фільмаў жахаў. На тым жа шоў падчас выкананьня «Billie Jean» Джэксан упершыню прадэманстраваў сваю знакамітую «месяцовую хаду» (па-ангельску: moonwalk)[7].

1988 год, Майкл Джэксан пад час выступу
Сустрэча Майкла Джэксана з Роналдам Рэйганам і зь яго жонкай Нэнсі Рэйган.

З таго часу, як увага прэсы да пэрсоны Джэксана ўзмацнялася, сьпявак і яго асяродзьдзе выкарыстоўвалі гэта для атрыманьня нечуванай дагэтуль фінансавай выгады. У 1983 Джэксан склаў кантракт з «Пэпсі-колай», у рамках якога павінен быць зьняцца ў іх рэклямным роліку. Падчас здымак адбыўся няшчасны выпадак, з-за якога Джэксан атрымаў апёкі ўсяго твару.[8] Нягледзячы на гэтую непрыемнасьць, у 1984 годзе ён зноў лідыраваў у амэрыканскіх чартах, гэтым разам з запісанай у дуэце з Полам Макартні кампазыцыяй «Say Say Say». На наступны год Майкл выкупіў вялікую частку акцый кампаніі ATV Music Publishing, якая валодала правамі на большасьць песень The Beatles, што спрычынілася спрэчкам з Макартні, які сам марыў выкупіць гэтыя акцыі. Джэксан таксама працаваў разам з Фрэдзі Мэрк’юры, зрабіўшы зь ім некалькі выпрабавальных запісаў. Тым ня менш па невядомых прычынах супрацоўніцтва так і не адбылося. Афіцыйна гаварылася пра занятасьць абодвух музыкантаў.

Падчас падрыхтоўкі новага альбому Джэксан упершыню заняўся дабрачынным праектам, якіх у яго кар’еры будзе яшчэ нямала. Разам з Лаянелам Рычы ён напісаў «We Are the World» — дабрачынны сынгл, выкананы пры ўдзеле велізарнага россыпу зорак першай велічыні дзеля дапамогі дзецям Афрыкі.

Трэці (і апошні) альбом тандэму Джэксан-Кўінзі, «Bad», займаў першы радок Billboard 200 на працягу шасьці тыдняў і даў сьвету яшчэ сем гітоў, зь якіх пяць узьнесьліся на вяршыню Billboard Hot 100: «Bad», «I Just Can’t Stop Loving You», «The Way You Make Me Feel», «Man in the Mirror» і «Dirty Diana». У альбоме «Bad» Джэксан і Кўінзі імкнуліся прытрымлівацца рэцэпту посьпеху папярэдняга дыску (выкарыстаньне стыльнага біту, гладкага фанк-джаза і электрагітары), але зрабіць усё значна маштабней. Альбом быў рэалізаваны вельмі буйным тыражом у 29 мільёнаў копіяў.

Далей Майкл быў заняты сваім першым турнэ ў якасьці сольнага выканаўцы, у падтрымку альбома «Bad». Гэта была паездка па 15 краінах, якая заняла большую частку 1988 году, пад час якой яму былі прадстаўлены ў поўнае распараджэньне аўтобус, самалёт і верталёт[9][10]. У 1987 Джэксан зьняўся ў фільме «Captain EO». Апошні, зь бюджэтам ад $17 да 30 мільёнаў, доўжыўся ўсяго 17 хвілін і на той час быў самым высокавыдатковым фільмам адносна працягласьці. Гэта было першае зьяўленьне Джэксана на вялікім экране.

У 18-хвілінным кліпе да загалоўнай песьні альбома «Bad» было нескладана заўважыць зьмены ў зьнешнасьці сьпевака[11]. Нягледзячы на тое, што колер яго скуры быў чорным на працягу ўсяго дзяцінства, з 1982 ён пачаў сьвятлець, і стаў сьветла-смуглым. Гэта стала так прыкметна, што пра гэта стала пісаць уся прэса, і ня толькі жоўтая. Джэксан растлумачыў гэта рэдкай хваробай — «вітыліга», і разьвеяў чуткі пра тое, што гэта вынік наўмысных дзеяньняў[12]. Апроч сьвятленьня скуры, іншай прычынай зьмены зьнешнасьці сьпевака была плястычная хірургія. Нягледзячы на заявы некалькіх хірургаў пра тое, што Джэксан падвергнуўся некалькім апэрацыям на насавой паражніне, а таксама па ўзьніманьню лоба, патанчэньню вуснаў, апэрацыі на шчоках[13], Джэксан у аўтабіяграфіі 1988 году Moonwalker піша толькі пра дзьвюх плястычных хірургіях носа і стварэньні ямачкі на падбародку, а ў астатніх зьменах зьнешнасьці вінаваціць палавую сталасьць і дыету[14].

Кожны крок Джэксана асьвятляўся і аналізаваўся сродкамі масавай інфармацыі, а яго дзівацтвы гадамі шырока абмяркоўваліся ў прэсе. Вялікую частку часу Майкл быў змушаны праводзіць у адзіноце на сваёй строга ахоўванай ад староньніх сядзібе Neverland (Нэверлэнд). Там яго наведвалі нешматлікія сябры, уключаючы супэрзорку Элізабэт Тэйлар. Таксама там жылі дзеці, да якіх сьпявак быў заўсёды неабыякавы. У 1993 годзе яму былі прад’яўлены абвінавачваньні ў згвалтаваньні малалетняга хлопчыкам, аднак на той момант справу атрымалася замяць: па здагадках прэсы, Джэксан проста адкупіўся ад хлопчыкавых бацькоў. Насамрэч, празь некалькі дзён пасьля сьмерці сьпевака, першая «ахвяра» сэксуальных дамаганьняў Джордан Чэндлер, не вытрымаўшы пакут сумленьня, прызнаўся, што абвінавачваньне было сфальсіфікавана[15] па патрабаваньні яго бацькі ў мэтах атрыманьня грошай і апынулася не чым іншым, як паклёпам, які паўплываў на ўсё наступнае жыцьцё сьпевака.

Гэты сэксуальны скандал разгарэўся праз два гады пасьля выхаду альбома «Dangerous», рэлізу якога папярэднічала прэм’ера маштабнага відэакліпа да сынглу «Black or White». Паказ кліпа на MTV быў дазволены толькі пасьля выключэньня зь яго сцэн, у якіх Джэксан разьбівае вокны і імітуе мастурбацыю. На працягу пяці тыдняў «Black or White» займаў верхні радок чартаў і стаў самым вялікім гітом Джэксана пасьля «Billie Jean». Як і з папярэдніх, з гэтага альбому было выпушчана сем сынглаў. Апроч «Black or White» (№ 1) яны ўключалі «Remember the Time» (№ 3), «In the Closet» (№ 6) і «Will You Be There» (№ 7).

У 1995 годзе быў выпушчаны ў сьвет вельмі амбіцыйны «HIStory: Past, Present and Future — Book I» — падвойны альбом, які злучыў дыск з 15 новых песень з дыскам самых вялікіх гітоў. Меркавалася, што гэта будзе першая частка трылёгіі. У мэтах вяртаньня папулярнасьці першым сынглам быў выпушчаны «Scream» — дуэт сьпевака зь сястрой, Джэнет Джэксан, якая стала да таго часу мегазоркай маштабу, супастаўнага з Майклам. Песьня суправаджалася футурыстычным відэакліпам, на здымкі якога было выдаткавана звыш сямі мільёнаў даляраў, што на той час зьяўлялася рэкордам.

Альбом дэбютаваў пад нумарам адзін у Billboard 200 і быў распрададзены тыражом у 7 мільёнаў копіяў у ЗША (15 мільёнаў па ўсім сьвеце). Шматлікія новыя песьні зь яго былі выпушчаны сынгламі, сярод іх баляда пра Маскву («Stranger in Moscow»; запісаць песьню пра расейскую сталіцу Джэксан паабяцаў, упершыню пабываўшы там у 1993 годзе), эпічная кампазыцыя на экалягічную тэму «Earth Song» (пяць тыдняў на першым месцы ў Вялікабрытаніі) і ўзор сучаснага рытм-энд-блюзу «You Are Not Alone» (яго трынаццаты «нумар адзін» у Billboard Hot 100). У кліпе на «You Are Not Alone» Майкл зьявіўся напаўаголеным разам са сваёй тагачаснай жонкай — Лізай Марыяй Прэсьлі, дачкой знакамітага Элвіса Прэсьлі.

Наступнага альбому з новымі песьнямі прыхільнікам сьпевака прыйшлося чакаць цэлых шэсьць год. Праўда, у 1997 годзе ў крамах зьявіўся альбом танцавальных рэміксаў на трэкі з «HIStory» — «Blood on the Dancefloor». Водгукі на гэты дыск былі галоўным чынам станоўчымі, а загалоўная кампазыцыя ўзначаліла чарты продажаў у шматлікіх краінах, у тым ліку ў Вялікабрытаніі. У ЗША альбом прайшоў практычна незаўважаным.

Выпуск наступнага альбому ня раз адкладаўся, паколькі Джэксан імкнуўся зрабіць ідэальна вывераны, бездакорны запіс, які паправіць яго камэрцыйны дабрабыт. Яго лэйбл «Соні» неахвотна згаджаўся ўкладваць мільёны даляраў у бясконцы працэс запісу, перазапісу і наступнай раскруткі альбому, што ў рэшце рэшт прывяло да сыходу сьпевака на лэйбл «Epic Records». «Invincible», выпушчаны ў кастрычніку 2001 году, утрымоўваў 16 трэкаў, уключаючы сынгл «You Rock My World». Альбом быў неадназначна сустрэты крытыкамі, а лічбы яго продажаў былі ў два разы сьціплейшымі за «HIStory».

2000-я гады, скура Джэксана цалкам белая

У лістападзе 2003 году Джэксан выпусьціў складанку гітоў «Number Ones». У яе ўвайшлі 18 трэкаў, сярод якіх 16 раней выдадзеных гітоў, жывое выкананьне песьні «Ben» і новы сынгл «One More Chance». Да канца 2004 году, продажы «Number Ones» па ўсім сьвеце перавысілі 6 мільёнаў копіяў.

18 сьнежня 2003 году паліцыя правяла ператрусы ў Джэксанавай сядзібе «Neverland». Сьпеваку былі прад’яўлены абвінавачваньні ў згвалтаваньні малалетняга хлопчыка, якому папярэднічала прывядзеньне яго ў стан ап’яненьня. Агулам гаворка ішла пра сем выпадкаў плоцевых чынаў з малалетнімі. Суд над сьпеваком працягваўся зь лютага па травень 2005 году. Больш за 2200 сродкаў масавай інфармацыі з усяго сьвету акрэдытавалі сваіх журналістаў для асьвятленьня скандальнага працэсу. Вердыкт прысяжных быў такі: Джэксан невінаваты.

16 лістапада 2004 Майкл Джэксан выпусьціў «Michael Jackson: The Ultimate Collection' Box Set». Гэты набор з 5 дыскаў — зьмяшчае 57 трэкаў і 13 раней нявыпушчаных запісаў, ахопліваючы пэрыяд з 1969 па 2004 гады, плюс нявыдадзены раней жывы канцэрт 1992 году на DVD — дае, мабыць, самае поўнае ўяўленьне пра артыстызм і талент Майкла Джэксана ў ягоныя лепшыя гады.

Пасьля суда Майкл Джэксан адасобіўся ад журналістаў у Бахрэйну і прыступіў да падрыхтоўкі запісу дабрачыннага сынглу памяці ахвяр урагану «Катрына». Неўзабаве высьветлілася, што далёка ня ўсе запрошаныя музыкі захацелі ўдзельнічаць у праекце, які ўзначальвае Джэксан. Хоць песьня «I Have This Dream» была запісана, сынглам яна так і не выйшла.

Улетку 2008 году кампанія «Sony BMG» запусьціла глябальную акцыю, у рамках якой жыхары больш за 20 краінаў сьвету галасуюць за свае любімыя песьні Майкла Джэксана, і такім чынам бяруць удзел у складаньні зборніка гітоў «караля поп-музыкі» ў сваёй краіне. На суд фанатаў прадстаўлена 122 трэкі. У альбом, які ў кожнай краіне ўнікальны, увайшлі каля 17-18 трэкаў на кожным дыску (усяго іх можа быць 1 ці 2, у залежнасьці ад краіны). Акрамя таго, Майкл Джэксан запісаў свой новы сольны альбом, выпуск якога плянаваўся на 2009 год.

У сакавіку 2009 году Майкл абвясьціў пра тое, што зьбіраецца даць апошнюю ў Лёндане сэрыю канцэртаў пад назвай «This is it Tour». Канцэрты павінны былі пачацца 13 ліпеня 2009 і завяршыцца 6 сакавіка 2010. Калі 5 сакавіка 2009 на адмысловай прэс-канфэрэнцыі Джэксан абвясьціў пра вяртаньне на сцэну, гаворка ішла пра 10 канцэртаў на стадыёне The O2 arena, які зьмяшчае 20 тысячаў чалавек.

Аднак попыт на квіткі быў настолькі высокі, што прыйшлося заплянаваць зь дзясятак дадатковых выступаў. Больш за мільён фанатаў Майкла Джэксана маглі б убачыць выступы артыста.

21 лістапада 2008 году таблоід The Sun паведаміў, што Джэксан прыняў іслам і зьмяніў імя на Мікаэль, калі быў у Лос-Анджэлесе ў кампазытара Стыва Поркары[16]. Гэта інфармацыя ніколі не была пацьверджаная самім Джэксанам. Адвакат Джэксана Лондэл Макмілан аспрэчыў гэтае паведамленьне, сказаўшы што гэта поўная няпраўда. Тым ня менш, былая няня дзяцей Майкла Джэксана 29 чэрвеня заявіла, што на Майкла аказвала моцны ўплыў арганізацыя "Нацыя ісламу [17]

У красавіку 2009 году таблёіды паведамілі, што пры чарговым аглядзе доктары выявілі ў Майкла рак скуры. Афіцыйны прадстаўнік сьпевака аспрэчыў гэту інфармацыю, заявіўшы ў інтэрвію New York Daily News, што «Майкл выдатна сябе адчувае. Ён у цудоўным стане, і ў яго няма ніякіх хвароб».[18].

Майкл Джэксан быў двойчы жанаты. З 1994 па 1996 гады ён быў у шлюбе зь Лізай-Марыяй Прэсьлі, дачцэ Элвіса Прэсьлі. У лістападзе 1996 году, пасьля разводу зь ёй, Джэксан ажаніўся з Дэбі Роў (былая мэдсястра), ад якой у яго двое дзяцей: сын — Прынц Майкл Джозэф Джэксан старэйшы (нарадзіўся ў 1997 годзе) і дачка — Пэрыс-Майкл Катрын Джэксан (нарадзілася ў 1998 годзе)[19]. У 1999 годзе Дэбі Роў і Майкл Джэксан разьвяліся.

Раніцай 25 чэрвеня 2009 году Майкл зьнепрытомнеў і зваліўся, знаходзячыся ў хаце, якую ён наймаў у Голмбі Гілз, на захадзе Лос-Анджэлесу. У 12:21 па мясцовым ціхаакіянскім часе быў зарэгістраваны званок на нумар 911[5]. Мэдыкі прыехалі праз 3 хвіліны і 17 сэкундаў і выявілі, што Джэксан ужо не дыхае. У яго спынілася сэрца. Мэдыкі адразу пачалі сардэчна-лёгачную рэанімацыю[20]. Спробы вярнуць Джэксана да жыцьця прадоўжваліся па дарозе і на працягу гадзіны пасьля прыезду ў Мэдычны цэнтар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту[21]. Гэтыя спробы аказаліся беспасьпяховымі. Сьмерць была канстатавана ў 14:26 па мясцовым часе[22].

Цырымонія разьвітаньня адблася амаль праз два тыдні па сьмерці Джэксана 7 ліпеня 2009 году ў Лос-Анджэлесе.

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1971 — Got to Be There
  • 1972 — Ben
  • 1973 — Music and Me
  • 1975 — Forever, Michael
  • 1979 — Off the Wall
  • 1982 — Thriller
  • 1987 — Bad
  • 1991 — Dangerous
  • 1995 — HIStory: Past, Present and Future Book I
  • 1997 — Blood on the Dance Floor: HIStory in the Mix
  • 2001 — Invincible
  • 2010 — Michael

Сынглы, якія дасягалі першых пазыцыяў у чартах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1972 — «Ben»
  • 1979 — «Don’t Stop 'Til You Get Enough»
  • 1980 — «Rock with You»
  • 1983 — «Billie Jean»
  • 1983 — «Beat It»
  • 1983 — «Say Say Say»
  • 1987 — «I Just Can’t Stop Loving You»
  • 1987 — «Bad»
  • 1987 — «The Way You Make Me Feel»
  • 1988 — «Man in the Mirror»
  • 1988 — «Dirty Diana»
  • 1991 — «Black or White»
  • 1995 — «You Are Not Alone»
  • 1981 — «One Day in Your Life»
  • 1983 — «Billie Jean»
  • 1987 — «I Just Can’t Stop Loving You»
  • 1991 — «Black or White»
  • 1995 — «You Are Not Alone»
  • 1995 — «Earth Song»
  • 1997 — «Blood on the Dance Floor»
  • Bad Tour (1987—1989)
  • Dangerous World Tour (1992—1993)
  • HIStory World Tour (1996—1997)
  • This Is It (2009—2010) (адмененеы)

Узнагароды і дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасягненьні Джэксана — аднаго зь нешматлікіх музыкаў, двойчы ўведзеных у Залу славы рок-н-ролу (у складзе калектыва Jackson 5 і як сольнага артыста), — уключаюць у сябе шэраг рэкордаў у «Кнізе рэкордаў Гінэса», званьне «Самага пасьпяховага артыста ўсіх часоў», 15 прэміяў «Грэмі»[23][24], 14 гітоў у ЗША і продажу 800 мільенаў запісаў. Яшчэ пры жыцьці Майкла Джэксана людзі, з падачы Элізабэт Тэйлар, неафіцыйна называлі яго «Каралем поп-музыкі», гэтае званьне стала прыжылася да Джэксана ў музычным грамадзтве.

Альбом Джэксана 1982 году «Thriller» застаецца самым прадаваным альбомам усіх часоў, і яшчэ чатыры яго сольных студыйных альбомы ўваходзяць у лік самых прадаваных у сьвеце: «Off the Wall» (1979), «Bad» (1987), «Dangerous» (1991) і «HIStory» (1995). Джэксан папулярызаваў складаныя для выкананьня танцавальныя тэхнікі, такія, як «робат» і «месяцовая хада».

Джэксан быў таксама ўзнагароджаны «За выбітны ўнесак у сусьветную культуру» за ўклад сотняў мільенаў даляраў у 39 дабрачынных арганізацыяў і яго ўласны фонд «Heal the World»[25].

Узнагароджаны (пасьмяротна) «Прэміяй Муз-ТБ 2010» за велізарны ўклад у сусьветную музычную індустрыю. Прыз уручаны сястры сьпевака, Ля Тоі Джэксан.

Агульная колькасьць узнагарод сьпевака — 395.

  1. ^ https://www.europe1.fr/culture/exclusif-voici-lemplacement-exact-du-tombeau-de-michael-jackson-3906414
  2. ^ а б відэа YouTube
  3. ^ а б AllMusic (анг.) — 1991.
  4. ^ Montreux Jazz Festival Database
  5. ^ а б Michael Jackson dead at 50 — CNN.com  (анг.)
  6. ^ Michael Jackson — History 1980s (анг.)
  7. ^ Michael Jackson — History 1980s May 16, 1983: Michael performs the moonwalk for the first time.  (анг.)
  8. ^ BBC.co.uk — On This Day 1984: Michael Jackson burned in Pepsi ad.  (анг.)
  9. ^ Michael Jackson — History 1980s September 12, 1987: Michael launches his Bad Tour on which he spends over a year visiting 15 countries.  (анг.)
  10. ^ Bad Fortune — The Guardian Newspaper, UK — Wednesday June 15, 2005  (анг.)
  11. ^ Anomalies Unlimited — The HisTory of Michael Jackson’s face 1987 age 29: people and the press are really talking now.  (анг.)
  12. ^ Oprah interview Jackson: «I have a rare skin disorder called Vitiligo».  (анг.)
  13. ^ ABC News — Surgeon: Michael Jackson A 'Nasal Cripple' Feb. 8, 2003 by ABC news.  (анг.)
  14. ^ Moonwalk by Michael Jackson, 1988 «I have had my nose altered twice and I recently added a cleft to my chin».  (анг.)
  15. ^ https://web.archive.org/web/20090807150900/http://www.makli.com/jordan-chandler-admits-he-lied-about-michael-jackson/ makli.com  (анг.)
  16. ^ Michael Jackson has become Muslim changing his name to 'Mikaeel'.  (анг.)
  17. ^ Няня дзяцей Майкла Джэксана: На Майкла аказвала моцны ўплыў арганізацыя «Нацыя ісламу».
  18. ^ Daily News — Michael Jackson denies skin cancer report(недаступная спасылка) (анг.)
  19. ^ Майкл Джэксан «ізноў стаў бацькам» (рас.)
  20. ^ Singer Michael Jackson dead at 50-Legendary pop star had been preparing for London comeback tour (анг.)
  21. ^ Fans mourn artist for whom it didn’t matter if you were black or white (анг.)
  22. ^ King of pop Michael Jackson is dead (анг.)
  23. ^ Past Winners Search GRAMMY.com  (анг.)
  24. ^ GRAMMY Legend Award GRAMMY.org  (анг.)
  25. ^ Майкла Джэксана пасьмяротна ўзнагародзяць ў Расеі.  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]