Валянтын Міцкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Валянтын Міцкевіч | |
Дата нараджэньня | 3 верасьня 1918 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі павет |
Дата сьмерці | 19 жніўня 2005 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык |
Валянты́н (Валянці́н) Іва́навіч Міцке́віч (3 верасьня 1918 — 19 жніўня 2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад нараджэньня жыў у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету разам з бацькамі да часу, калі выбухнула Другая сусьветная вайна. Служыў у Войску Польскім, удзельнічаў у абароне Варшавы, калі немцы напалі на Польшчу, але нацысцкага палону яму ўдалося пазьбегчы.
Па вайне апынуўся ў Францыі. Вучыўся ў Парыжы, браў удзел у беларускіх арганізацыях, належаў да выдавецкай суполкі часапісу «Моладзь». З 1961 году — у Нью-Ёрку, дзе дагэтуль атайбаваліся ягоны дзядзька Міхась і брат Алесь. Належаў да парафіі Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, быў сябрам управы нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Памёр у Нью-Ёрку. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку (Нью-Джэрзі).