Паліна Смолава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паліна Смолава
Дата нараджэньня 3 верасьня 1980(1980-09-03) (38 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Краіна Беларусь Беларусь
Прафэсіі сьпявачка
Жанры поп-музыка
www.polinasmolova.ru

Палі́на Смо́лава (нарадзілася 3 верасьня 1980 году ў Менску) — беларуская сьпявачка, прадстаўніца Беларусі на конкурсе Эўрабачаньне-2006 зь песьняй Mum (Мама).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліна Смолава нарадзілася 3 верасьня 1980 году ў Менску. Яе кар'ера пачалася з удзелу ў дзіцячых фальклёрных калектывах. Паліна сьпявала ў дзіцячым фальклёрным тэатры «Госьціца», у ансамблі беларускай народнай песьні «Жавараначкі». Сьпявачка скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, музычнае вучылішча імя Глінкі, аддзяленьне сольнага народнага сьпеву Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Была кіраўнічкай дзіцячага ансамблю беларускай народнай песьні «Цернічка». Артыстка Моладзевага тэатру эстрады, салістка аркестру ГУУС Мінгарвыканкаму. Мае званьне прапаршчыка.

У 2006 брала актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, выступаючы на канцэртах «За Беларусь!».

Дасягненьні і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дыплямантка і ўладальніца спэцыяльнай прэміі Міжнароднага конкурсу «Мальвы - 2001» (Польшча)
  • Ляўрэатка Першага рэспубліканскага конкурсу беларускай народнай песьні «Галасы радзiмы» (2002)
  • Ляўрэатка Міжнароднага конкурсу песьні ў Маскве (2002)
  • Дыплямант Міжнароднага конкурсу патрыятычнай песьні ў Санкт-Пецярбургу (2002)
  • Уладальніца Першай прэміі на Міжнародным фэстывалі «Галасы Эўропы» (2003)
  • Уладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў «Славянскі кірмаш» (2005)

У 2005 годзе атрымала ганаровае званьне «Мінчанка году». Па выніках галасаваньня «Тэлепартацыі-2005» (Першай музычнай прэміі рэспублікі) Паліна Смолава названа «Экспрэсіяй году».

Выступ на Эўрабачаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 лютага 2006 года былі названыя імёны трох фіналістаў рэспуліканскага адборачнага туру міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2006». Імі сталі Паліна Смолава зь песьняй «Мама», Алена Грышанава з кампазыцыяй «You Can't Stop This Dance» і гурт «Лявоны» зь песьняй «Come back». Фінал беларускага туру «Эўрабачаньня-2006» прайшоў 24 лютага 2006 году. У гэты дзень журы вызначыла афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі на песенным форуме. На «Эўрабачаньні-2006» выступіла Паліна Смолава. Песьня, зь якой яна выступала, была напісана адмыслова для эўрапейскага конкурсу кампазытарам Сяргеем Сухамліным і паэтам Андрэем Касьцюгавым. Суправаджаў выступ Паліны танцавальны балет Сяргея Епіхава. Конкурсныя строі для артысткі распрацаваў беларускі дызайнэр Іван Айплатаў.

Смолава не прайшла ў фінал Эўрабачаньня, заняўшы 22 месца з 23.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Анжаліка Агурбаш
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2006
Наступнік
Дзьмітры Калдун

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]