Перайсьці да зьместу

Індзейцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жанчына-кечуа зь дзіцём

Індзейцы — агульная назва карэннага насельніцтва Амэрыкі (за выняткам эскімосаў і алеутаў). Назва ўзьнікла ад памылковага ўяўленьня першых эўрапейскіх мараплаўцаў (Хрыстафора Калюмба ды іншых) канца XV стагодзьдзя, якія лічылі адкрытыя імі заатлянтычныя землі Індыяй. Па антрапалягічным тыпе індзейцы належаць да амэрыканоіднай расы.