Перайсьці да зьместу

Іван Тургенеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Тургенеў
Иван Сергеевич Тургенев
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 лістапада 1818
Арол, Расейская імпэрыя
Памёр 3 верасьня 1883
Бужываль, Францыя
Пахаваны
Бацькі Сяргей Тургенеў[d]
Варвара Пятроўна Тургенева[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, драматург
Гады творчасьці 18341883
Жанр апавяданьне, аповесьць[d], элегія і драма
Мова француская мова[1], нямецкая, ангельская мова і расейская мова[2][3][1]
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Іва́н Сярге́евіч Турге́неў (па-расейску: Иван Сергеевич Тургенев; 9 лістапада [ст. ст. 28 кастрычніка] 1818  — 3 верасьня [ст. ст. 22 жніўня] 1883) — расейскі пісьменьнік, паэт, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1860).

Іван Тургенеў нарадзіўся 28 кастрычніка 1818 году ў Арле. Бацька, Сяргей Мікалаевіч, быў адстаўным палкоўнікам-кірасірам. Маці, Варвара Пятроўна Лутавінава, паходзіла з дваранскай сям’і. У смутны час адзін з Тургеневых — Пётр Нікітыч — быў пакараны сьмерцю на Лобным месцы за тое, што выкрываў Ілжэдзьмітрыя. Да 9 год Іван Тургенеў пражыў ва ўспадкаваным маёнтку Спаскае-Лутавінава ў 10 км ад Мцэнска Арлоўскай губэрні. У 1827 годзе Тургеневы, каб даць дзецям адукацыю, пасяліліся ў Маскве, у купленым на Самацёке доме.

Іван Сяргеевіч спачатку вучыўся ў пансыёне Вэйдэнгамэра, затым яго аддалі пансыянэрам дырэктару Лазараўскага інстытута Крузэ. У 1833 годзе 15-гадовы Тургенеў паступіў у славесны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта. Праз год, пасьля таго, як старэйшы брат Івана паступіў у гвардэйскую артылерыю, сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, і Іван Тургенеў тады ж перайшоў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт.

У 1863 годзе Тургенеў скончыў курс са ступеньню сапраўднага сутдэнта. Мроячы аб навуковай дзейнасьці, ён у наступным годзе зноў прайшоў выпускны іспыт, атрымаў ступень кандыдата, а ў 1838 годзе адправіўся ў Нямеччыну. Пасяліўшыся ў Бэрліне, Іван узяўся за вучобу. Слухаючы ва ўнівэрсытэце лекцыі па гісторыі рымскай і грэцкай літаратуры, ён дома занімаўся граматыкай старажытнагрэцкай і лацінскай моваў.

У 1841 годзе Тургенеў вярнуўся на радзіму. Напачатку 1842 году ён падаў у Маскоўскі ўнівэрсытэт просьбу аб дапушчэньні яго да іспыту на ступень магістра філязофіі. У гэты ж час ён пачаў сваю літаратурную дзейнасьць. У 1846 годзе выйшлі аповесьці «Брэтэр» і «Тры партрэта». Пазьней ён піша такія творы, як «Нахлебнік» (1848), «Халасьцяк» (1849), «Правінцыялка», «Месяц у вёсцы», «Заўтрак у правадыра» (1856), «Муму» (1854), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855) і г. д.

У 1852 годзе выходзіць зборнік кароткіх аповедаў Тургенева пад агульнай назвай «Запіскі паляўнічага». У далейшым Тургенеў піша чатыры буйнейшыя творы: «Рудын» (1856), «Дваранскае гняздо» (1859), «Накануне» (1860) і «Бацькі і дзеці» (1862).

З пачатку 1860-х гадоў ён пасяляецца ў Бадэн-Бадэне. У выніку жыцьця за мяжой атрымаўся самы вялікі па аб’ёму з раманаў Тургенева — «Новь» (1877).

Пісьменьнік сканаў у Бужывалі пад Парыжам 22 жніўня (3 верасьня па новаму стылю) 1883 году. Цела Тургенева згодна зь ягоным жаданьнем было прывезена ў Пецярбург і пахавана на Валкоўскіх могілках пры вялікім зьбегу народу.

  1. ^ а б Тургенев Иван Сергеевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Turgenev, Ivan Sergeevič, 1818-1883 // CONOR.SI