Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
| Эрнст Тэадар Амадэй Гофман | |
| Ernst Theodor Amadeus Hoffmann | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1776 Кёнігсбэрг |
| Памёр | 25 жніўня 1822 Бэрлін |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d] |
| Дзеці | Caecilia Hoffmann[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | літаратар, кампазытар, мастак, юрыст, музычны крытык |
| Гады творчасьці | 1809—1822 |
| Кірунак | рамантызм |
| Жанр | навэля, жахі |
| Мова | нямецкая[2][3] |
| Значныя творы | «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» |
| Подпіс | |
| | |
| http://www.etahg.de | |
Эрнст Тэ́адар Амадэ́й Го́фман (па-нямецку: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсбэрг — 25 жніўня 1822, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку. Псэўданім як кампазытара — Яганэс Крайсьлер (ням. Johannes Kreisler).
Адзін з галоўных майстроў эўрапейскай рамантычнай прозы. Служыў на розных чыноўніцкіх пасадах у Ляйпцыгу, Дрэздэне, Бамбэргу, Бэрліне. У 1809 дэбютаваў апавяданьнем «Рыцар Глюк». Аўтар «Фантастычных п’есаў у манеры Калё» (т. 1—4; 1814—1815 гг.), літаратурных казак «Залаты гаршчок» (1815 г.), «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» (1819 г.), «Прынцэса Брамбіла» (1821 г.), «Майстар Блыха» (1822 г.), празаічнага цыклю «Сэрапіёнавы браты» (т. 1—4; 1819—1821 гг.), раману «Жыцьцёвыя погляды ката Мура» (1820—1822 гг.) і інш.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Казку «Курдупель Цахэс», апавяданьні «Рыцар Глюк», «Дон Жуан» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха, казку «Шчаўкунок, або Мышыны Кароль» — Алесь Сачанка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1776 годзе
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1822 годзе
- Пахаваныя ў Бэрліне
- Дзіцячыя літаратары
- Казачнікі
- Эрнст Тэадар Гофман
- Нямецкія літаратары
- Нямецкія кампазытары
- Нямецкія мастакі і мастачкі
- Літаратары рамантызму
- Рамантычныя кампазытары
- Нарадзіліся ў Калінінградзе
- Памерлі ў Бэрліне