Перайсьці да зьместу

Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр
Klein Zaches, genannt Zinnober
Ілюстрацыя Карла Фрыдрыха Ціле да першага выданьня аповесьці
Жанр: казачная аповесьць
Аўтар: Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1819
Электронная вэрсія

«Курду́пель Ца́хес, якога звалі Цыно́бэр» (па-нямецку: Klein Zaches, genannt Zinnober) — казачна-гратэскная аповесьць нямецкага пісьменьніка Эрнста Тэадара Амадэя Гофмана.

Ілюстрацыя Дыяны Рынга

Добрая фея Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму, які зьмяніў сваё ранейшае імя на новае — Цынобэр. І наадварот, варта яму агідна замяўкаць і спатыкнуцца — абавязкова становіцца вінаватым нехта іншы. Дзякуючы дару добрае феі курдупель зачароўвае прафэсара Моша Тэрпіна (апантанага своеасаблівым бачаньнем «Нямецкага духу») і яго дачку Кандзіду. Толькі закаханы ў прыгожую дзяўчыну мэлянхалічны студэнт Бальтазар і яго сябра Фабіян звычайна бачаць сапраўднае аблічча злыдня. Праўда, гэткай жа здольнасьцю Гофман надзяляе і прадстаўнікоў мастацтва (скрыпач Вінчэнца Зб’ёка, сьпявачка Брагаці), а таксама іншаземцаў. Цахес-Цынобэр не губляе часу дарма, і, карыстаючыся чужымі посьпехамі, хутка робіць сабе кар’еру пры двары мясцовага князя Пафнуція і мерыцца ажаніцца на Кандзідзе. Паэт-студэнт Бальтазар, які зьвярнуўся па дапамогу да мага Праспэра Альпануса, даведваецца ад яго пра тайну магутнасьці Цынобэра: ён вырывае з галавы карліка тры вогненыя валаскі, ад якіх ішла ўся яго магічная сіла. Людзі бачаць, якім міністар зьяўляецца насамрэч. Цахесу нічога не застаецца, як схавацца ў сваім цудоўным палацы, але ён тоне там у начным гаршку з брудам.

Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр — агідны карлік, адараваны феяй Розальбэльвэрдэ магічнай сілай прысвойваць сабе чужыя заслугі

  • Бальтазар — студэнт Керпэнскага ўнівэрсытэту
  • Фабіян — яго сябра, таксама студэнт
  • Мош Тэрпін — прафэсар Кэрпенскага ўнівэрсытэту, лекцыі якога наведвае Бальтазар
  • Кандзіда — яго дачка, улюбёніца Бальтазара
  • Фея Розабэльвэрдэ — вядзьмарка, якая адарыла Цынобэра магічнай сілай
  • Альпанус — вандруючы маг
  • Пафнуці — князь, апантаны на ўвядзеньня Асьветы ў краіне

Іншыя жыхары гораду