Перайсьці да зьместу

Бамбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бамбэрг
ням. Bamberg
Населены пункт
Бамбэрская Старая ратуша
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Bb[1]
Краіна Нямеччына
Фэдэральная зямля Баварыя
Акруга Верхняя Франконія
Першыя згадкі 902
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Андрэас Штарке[d]
Геаграфія
Плошча 54,58 км²
Вышыня НУМ 262 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 70 863 чал. (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +49(0)951
Паштовыя індэксы 96047, 96049-96052
Нумарны знак BA
Сайт stadt.bamberg.de
Бамбэрг на мапе Нямеччыны
Бамбэрг
Бамбэрг
Бамбэрг
Стары горад Бамбэргу
анг. Town of Bamberg[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Выгляд на Стары горад Бамбэргу з Саборам і Рэзыдэнцыяй
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры ii, iv
ID 624
Рэгіён[~ 2] Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993 (17)

Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва на 31 сьнежня 2012 году складала 70 863 чалавекі.

Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Бамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 годзе імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 годзе да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 году Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.

У горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.

Нарадзіліся ў Бамбэргу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Зьвязаныя з Бамбэргам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бамбэрг у фільмах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattetБэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.