Белэнэрга
Выгляд
Белэнэрга | |
Тып | урадавы канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 6 сьнежня 1995 (29 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. К. Маркса, д. 14 |
Ключавыя фігуры | Аляксей Шырма |
Галіна | Энэргетыка |
Прадукцыя | Цеплавая энэргія, электрычнасьць |
Лік супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Белэнэргазасьцярога», «Электрацэнтрмантаж» |
Дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Белэнэрга» — беларускі дзяржаўны энэргетычны канцэрн, які ажыцьцяўляе кіраваньне гаспадарчай дзейнасьцю электраэнэргетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Створаны ў 1995 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасьці:
- кіраваньне Беларускай энэргетычнай сыстэмай;
- вытворчасьць, перадача і разьмеркаваньне электрычнай і цеплавой энэргіі;
- падтрыманьне ў належным стане электрастанцый і электрычных і цеплавых сетак;
- апэратыўна-дыспэтчарскае кіраваньне тэхналягічным працэсам вытворчасьці і паставак электраэнэргіі;
- тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб’ектаў Беларускай энэргасыстэмы;
- арганізацыя прац, забясьпечвальных збалянсаванае разьвіцьцё энэргасыстэмы (у тым ліку прагназаваньне попыту на энэргію, праектаваньне, інвэставаньне, будаўніцтва энэргетычных аб’ектаў[1]).
Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Берасьцеэнэрга», «Віцебскэнэрга», «Гомельэнэрга», «Горадняэнэрга», «Менскэнэрга», «Магілёўэнэрга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: ААТ «Белэнэргазасьцярога», РУП «Белэнэргааўтаматыка», УА «Менскі дзяржаўны энэргетычны каледж», ААТ «Белэнэргабуд», «Электрацэнтрмантаж» і інш.
Вытворчасьць электраэнэргіі 30,11 млрд кВт•г (1995).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ПІЛЕВІЧ У. Апора для энергетычнага будаўніцтва.(недаступная спасылка)