Гановэр-96 (футбольны клюб)
Гановэр-96 | |||||
Поўная назва | Hannoverscher Sportverein von 1896 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 12 красавіка 1896 | ||||
Горад | Гановэр, Нямеччына | ||||
Стадыён |
АВД-Арэна Умяшчальнасьць: 49 000 | ||||
Прэзыдэнт | Мартын Кінд[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы hannover96.de (ням.) |
«Гановэр-96» (па-нямецку: Hannover 96) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гановэру, які знаходзіцца ў зямлі Ніжняй Саксоніі. Заснаваны ў 1896 годзе. Двухразовы чэмпіён Нямеччыны (1938, 1954), уладальнік Кубка Нямеччыны (1992).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Гановэр-96» быў заснаваны 12 красавіка 1896 году на базе спартовага клюбу для школьнікаў, першымі спартовымі сэкцыямі якога былі рэгбі й атлетыка. Фармаваньне футбольнай сэкцыі скончылася нашмат пазьней, а менавіта 25 чэрвеня 1899 году. У 1913 годзе быў утвораны «спартовы клюб Гановэр-96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартовыя аб’яднаньні Гановэру. Клюб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным зь першых ягоных старшыняў быў будучы прэзыдэнт Нямеччыны Паўль фон Гіндэнбург.
Першых посьпехаў клюб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны зьвязаны з імёнамі трэнэра Робэрта Фухса й гульцоў нацыянальнай зборнай Нямеччыны Фрыца Дайке, Людвіга Пёлера й Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клюб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у ягоным актыве дзьве перамогі ў чэмпіянаце Нямеччыны й абедзьве яшчэ да стварэньня Бундэсьлігі ў 1938 і 1954 гадох, а таксама перамога ў Кубку Нямеччыны 1992 году, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футболу.
Пасьля таго, як 1964 годзе клюб упершыню прабіўся ў Бундэсьлігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клюб дамогся выхаду ў Бундэсьлігу ў 2002 годзе й з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сэзона 2009—2010 гадоў 10 лістапада 2009 году скончыў жыцьцё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Робэрт Энке[1].
Галоўным спонсарам клюбу зьяўляецца нямецкае акцыянэрнае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.
Стадыён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Гановэр-96» гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзэнштадыён», які цяпер мае ўмяшчальнасьць у 49 тысячаў гледачоў. Падчас чэмпіянату сьвету 2006 году стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда й аднаго матчу стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасьці пляцоўкі для правядзеньня матчаў чэмпіянату сьвету 1974 году й чэмпіянату Эўропы 1988 году.
Заўзятары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўным канкурэнтам «Гановэру» зьяўляецца клюб «Айнтрахт» з Браўншвайгу ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як то з «Вэрдэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановэру» маюцца некаторую непрыязнасьць да клюбу «Энэргі» з Котбусу, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановэру» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна й высілкі на выпраўленьне асьвятленьня былі толькі палавіністым. Котбус пазьней перамог у перанесеным матчы зь лікам 3:1.
«Гамбург» лічыцца сяброўскім клюбам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вэрдэрам». Абодва клюбу часьцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановэру» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клюбу «Одэнсэ Больклюб». Прыхільнікі клюбаў часьцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матчу. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» зь Білефэльду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Голкіпер збірної Німеччини покінчив життя самогубством(недаступная спасылка). prosport.tsn.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гановэр-96 (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.) (ням.)
- Статыстыка клюбу (анг.)
- AWD-Арэна (ням.)