Сэлен
| |||||||
Выгляд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() чорны, шэры і чырвны сэлен ![]() Натуральны сэлен | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Сэлен, Se, 34 | ||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||
Група, пэрыяд, блёк | 16, 4, p | ||||||
Адносная атамная маса | 78,96 г·моль−1 | ||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar]3d104s24p4 | ||||||
Электронаў у абалонцы | ![]() | ||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||
Колер | шэры | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (шэры) 4,81 г·см−3 | ||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чырвоны) 4,39 г·см−3 | ||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чорны) 4,28 г·см−3 | ||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 3,99 г·см−3 | ||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 217 °C | ||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 684,9 °C | ||||||
Крытычны пункт | 1766 K, 27,2 МПа | ||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 5,4 кДж·моль−1 | ||||||
Удзельная цеплыня выпарваньня | 26 кДж·моль−1 | ||||||
Магнэтызм | дыямагнэтык | ||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,52 Вт·м−1·K−1 | ||||||
Хуткасьць гуку | 3350 м/с | ||||||
Модуль Юнга | 10 ГПа | ||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 2 | ||||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 736 МПа | ||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||
Ступені затляненьня | -2, +4, +6 | ||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 941 кДж·моль−1 | ||||||
2-я: 2045 кДж·моль−1 | |||||||
3-я: 2973,7 кДж·моль−1 | |||||||
Атамны радыюс | 115 пм | ||||||
Кавалентны радыюс | 116 пм Крыніца: [1] | ||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 190 пм | ||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||
Нумар CAS | 7782-49-2 | ||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||
Асн. артыкул: ізатопы сэлена | |||||||
| |||||||
Сэлен (па-лацінску: Selenium) Se — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 34. Халькаген. Расьсеяны ў прыродзе элемэнт. Пастаянны спадарожнік серкі. Уваходзіць у склад некалькіх рэдкіх мінэралаў — круксыту (crookesite, утрыманьне сэлену 33,6%) і клаўсталіту (PbSe). Уваходзіць у склад сульфідных мінэралаў медзі, цынку, волава. Выдзелены ў 1817 годзе ў Швэцыі Berzelius. Спачатку сэлен атрымлівалі з нагару, які заставаўся пасьля перапрацоўкі сульфідаў медных руд. Зараз асноўным мэтадам атрыманьня сэлену зьяўляецца зала з аноду, якая застаецца пасьля электролізу медзі. Сэлен атрымліваецца пасьля награваньня залы з содай ці сернай кісьляй, або праз плаўленьне яе з содай і салетрай. Сэлен існуе ў некалькіх алятропных формах. Агульна прынятыя тры мадыфікацыі, але некаторыя навукоўцы выдзяляюць шэсьць розных формаў. Сэлен можа існаваць як у аморфным, так і ў крышталічным стане. Аморфны сэлен мае або форму чырвонага парашку, або чорную шкловідную форму. Крышталічная монаклінная форма мае цёмна-чырвоны колер, крышталічная шасьцігранная форма сэлену самая стабільная мае шэры мэталічны колер. Сэлен мае шэсьць стабільных ізатопаў. Існуюць таксама 29 іншых ізатопаў і ізамэраў. Элемэнт нагадвае серку сваімі формамі і злучэньнямі. Сэлен праяўляе ўласьцівасьць фотавальтаікі, якая дазваляе ператвараць сьвятло непасрэдна ў электрычнасьць. Таксама назіраецца эфэкт фотаправоднасьці, які складаецца ў зьніжэньні электрычнага супору пры апрамяненьні сьвятлом. Выкарыстоўваецца ў сонечных батарэях, датчыках сьвятла: аўтаматычных выключальніках асьвятленьня, экспаномэтрах. Сэлен быў асноўным кампанэнтам ксэраксаў, але апошнім часам яго замяняюць на пэўныя арганічныя кампазыты. Яшчэ сэлен дазваляе ператвараць зьменны ток у сталы ток. У цьвёрдым стане сэлен паўправаднік p-тыпу, таму ён шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы і фізыцы цьвёрдага цела. У вытворчасьці шкла сэлен выкарыстоўваецца для пазбаўленьня колеру, але можа выкарыстоўвацца і для наданьня шклу ды эмалям чырвонага колеру. Сэлен таксама выкарыстоўвацца ў якасьці дадатку ў нержавеючую сталь.
Назва паходзіць ад грэцкага "Selene" (Месяц).
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- CRC Handbook of Chemistry and Physics / Lide, D. R. (Ed.). — 87th ed. — CRC Press, 2006.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэлен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|