Вуглярод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
B ← Вуглярод → N


C

Si
Выгляд

алмаз ды графіт
алмаз ды графіт
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Вуглярод, C, 6
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк 14, 2, p
Адносная атамная маса 12,01115 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [He] 2s2 2p2
Электронаў у абалонцы 2, 4
Electron shell 006 Carbon.svg
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 3,52 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 3550 °C
Тэмпэратура кіпеньня 4827 °C
Электрычны супор (0 °C) 13,75*10-6Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 80-220 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня 2,10 мкм/(м·K)
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 2, 3, 4
Атамны радыюс 160 пм

Вуглярод, вуглец, вуглятвор (па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Часам завецца «вугаль»[1]. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Вуглярод зьяўляецца адным зь нямногіх элемэнтаў, якія шырока вядомыя са старажытных часоў[3].

Вуглярод зьяўляецца 15-м самым распаўсюджаным элемэнт у зямной кары, і чацьвёртым самым распаўсюджаным элемэнт у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і кісьлі. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае незвычайную здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця. Вадарод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля кісьлі, ён скаладе каля 18,5% ад масы чалавека[4].

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). Каля траціны сусьветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках[5]. У атмасфэры знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лякафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.

Алятропныя мадыфікацыі вугляроду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізатопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізатоп Натуральная частотнасьць t1/2 Радыеактыўнасьць Энэргія распаду МэВ Прадукт распаду
11C 20,4 хв β+ 0,961 11B
12C 98,9% стабільны
13C 1,1% стабільны
14C 5730 год β- 0,060 14N

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 625. — ISBN 5-9221-0534-X

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Укладальнікі: А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. — Менск: Нацыянальная выдавецкая кампанія "Беларусь-Тэхналёгія", 1993. — С. 30. — 1000 ас.
  2. ^ «Carbon – Naturally occurring isotopes». WebElements Periodic Table.
  3. ^ «History of Carbon». University of Kentucky Center for Applied Energy Research.
  4. ^ Reece, Jane B. (31 October 2013). «Campbell Biology» (10 ed.). Pearson. ISBN 9780321775658.
  5. ^ Леанід Лахманенка. Як Бартэніха выйшла на міжнародную арбіту // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2011. — № 131 (26995). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вугляродсховішча мультымэдыйных матэрыялаў