Шчыльнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Шчыльнасьць — скалярная велічыня ў фізыцы, якая вызначае адносіны масы цела да абыйму, якое займае гэтае цела.

Для вымярэньня шчыльнасьці ўжываюцца шчыльнамеры, пікнамэтры, арэомэтры, гідрастатычнае ўзважваньне. Адзінка вымярэньня — кіляграм на кубічны мэтар, кг/м³.

Для несуцэльных, порыстых і сыпучых целаў вызначаюць сапраўдную шчыльнасьць (без уліку пустотаў) і ўмоўную шчыльнасьць (адносіну масы цела да ўсяго займанага аб’ёму).

Шчыльнасьць звычайна зьмяншаецца з ростам тэмпэратуры ў выніку цеплавога пашырэньня целаў і павялічваецца з узрастаньнем ціску. У выніку фазавых пераходаў шчыльнасьць зьмяняецца скачком. У выніку пераходу з вадкага стану ў цьвёрды шчыльнасьць звычайна расьце, але для вады яна наадварот, зьмяншаецца.

У якасьці афіцыйнага пазначэньня шчыльнасьці ўжываецца грэцкая літара ρ (ро).

Дыяпазон значэньняў шчыльнасьці прыродных целаў і рэчыва вельмі шырокі. Шчыльнасьць міжзорнай прасторы ня больш за 10—21 кг/м³, сярэдняя шчыльнасьць Сонца 1410 кг/м³, Сярэдняя шчыльнасьць Зямлі — 5520, найбольшая сярод мэталаў шчыльнасьць осму — 22 500 кг/м³, шчыльнасьць атамных ядраў — 1017 кг/м³, шчыльнасьць нэўтронных зорак яшчэ большая.

Сярэдняя шчыльнасьць — адносіны масы цела да ягонага абыйму. Для аднароднага цела яна называецца проста шчылінасьць цела. Шчыльнасьць рэчыва — гэта шчыльнасьць аднароднага цела, якое складаецца з гэтага рэчыва. Шчыльнасьць цела ў пункту — гэта граніца адносіны масы малай часткі цела, якая ўтрымлівае гэты пункт, да абыйму гэтай малай часткі, калі гэтае абыймо імкнецца да нулю. Пры такім пераходзе неабходна зьвярнуць увагу на тое, што на атамарным узроўні любое цела неаднароднае, таму варта спыніцца на абыйме, які адпавядае ўжываемай фізычнай мадэлі. З прычыны нераўнамернага разьмеркаваньня масы, больш адэкватная мадель вызначае шчыльнасьць у кожным пункту цела як вытворную масы ды абыйму.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]