Дзьмітры Мендзялееў
Дзьмітры Мендзялееў | |
па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев[1] | |
![]() Д. І. Мендзялееў у сваім кабінэце(Галоўная палата мераў і вагаў, Санкт-Пецярбург) | |
Дата нараджэньня | 27 студзеня (8 лютага) 1834[2][3][1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 студзеня (2 лютага) 1907[2][5][6] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія[2][1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | хімік, фізык, прафэсар унівэрсытэту, эканаміст |
Навуковая сфэра | хімія, эканоміка, геалёгія, мэтралёгія |
Месца працы | |
Вядомы як | аўтар пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў |
Навуковая ступень | доктар[d] (1865) |
Навуковы кіраўнік | Александар Уваскрасенскі[d] |
Вучні | Дз. Канавалаў, А. Байкоў, С. Прадукін-Горскі, В. Геміліян, А. Патыліцын |
Бацька | Ivan Pavlovich Mendeleyev[d] |
Дзеці | Уладзімер Мендзялееў[d][1], Любоў Блок[d][1] і Васіль Мендзялееў[d][1] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Дзьмітры Іванавіч Мендзялееў (па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев; 8 лютага [ст. ст. 27 студзеня] 1834, Табольск, Расейская імпэрыя — 2 лютага [ст. ст. 20 студзеня] 1907, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец, найбольш вядомы як хімік і стваральнік пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Мендзялееў не атрымаў Нобэлеўскую прэмію, аднак неаднаразова намінаваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт мендзялеў.
Мендзялееў нарадзіўся каля Табольску, скончыў табольскую гімназію і фізыка-матэматычны факультэт Пэдагагічнага інстытуту ў Санкт-Пецярбурзе. У лютым 1869 Мендзялееў распрацаваў асноўныя палажэньні пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Гэта значна падштурхнула разьвіцьцё хіміі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Мендзялееў працаваў над шматлікімі праблемамі хіміі, фізыкі, геалёгіі, сельскай гаспадаркі, арганізацыі прамысловасьці і г. д.
Навуковы ўнёсак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1854—1856 гадох Мендзялееў дасьледаваў зьявы ізамарфізму, якія раскрываюць адносіны паміж формай крышталяў і хімічным складам злучэньняў, а таксама залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад велічыні іхных атамных масаў. У 1860 годзе ён адкрыў тэмпэратуру абсалютнага кіпеньня вадкасьцяў, або крытычную тэмпэратуру. У 1859 годзе навуковец сканструяваў пікномэтар, то бок прыбор для вызначэньня шчыльнасьці вадкасьці. У 1865—1887 гадох Мендзялееў стварыў гідратную тэорыю рашчынаў, пашырыў ідэі пра існаваньне злучэньняў пераменнага складу. Дасьледуючы газы, ён выявіў у 1874 годзе агульнае раўнаньне стану ідэальнага газу, якое ўключае ў сябе залежнасьць стану газу ад тэмпэратуры, выяўленую ў 1834 годзе францускім фызікам Бэнуа Кляпэйронам.
У 1877 годзе Мендзялееў высунуў гіпотэзу паходжаньня нафты з карбідаў цяжкіх мэталаў, якая, праўда, сёньня большасьцю навукоўцаў не прымаецца, а таксама прапанаваў прынцып дробавай перагонкі пры перапрацоўцы нафты. У 1880 годзе ён высунуў ідэю падземнай газафікацыі вугалю. Таксама Мендзялееў займаўся пытаньнямі хімізацыі сельскай гаспадаркі, прапагандаваў выкарыстаньне мінэральных угнаеньняў, арашэньня засушлівых зямель. Сумесна зь Іванам Чальцовым прымаў у 1890—1892 гадох удзел у распрацоўцы бяздымнага пораху. Таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу працаў па мэтралёгіі, то бок ён стварыў дакладную тэорыю вагаў, распрацаваў найлепшыя канструкцыі каромысла і прапанаваў дакладныя прыёмы ўзважваньня.
У свой час інтарэсы Мендзялеева былі блізкія да мінэралёгіі. ягоная калекцыя мінэралаў беражліва захоўваецца і цяпер у Музэі катэдры мінэралёгіі Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта. Студэнцкая праца Дзьмітрыя Мендзялеева была прысьвечана ізамарфізму ў мінэралах.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е ё ж з і https://www.biography.com/people/dmitri-mendeleyev-9405465
- ^ а б в г Чугаев Л. Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Новый энциклопедический словарь — СПб: 1915. — Т. 26. Мацеевский — Молочная кислота. — С. 263—269.
- ^ Чельцов И., В. К. Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 82—85.
- ^ а б Погодин С. А. Менделеев Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 16 : Мёзия — Моршанск. — С. 67—69.
- ^ а б в group of authors Mendeléeff, Dmitri Ivanovich (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ^ Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Маммилярия — Мера стоимости — 1938. — Т. 38.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Табольску
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1907 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага тэхналягічнага інстытуту
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід
- Расейскія хімікі