Бор (элемэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бэрыль ← Бор → Вуглярод


B

Al
Выгляд

Крышталічны бор
Крышталічны бор
Сумесь розных алятропных формаў бору
Сумесь розных алятропных формаў бору
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Бор, B, 5
Катэгорыя элемэнту Паўмэталы
Група, пэрыяд, блёк 13, 2, p
Адносная атамная маса 10,81(1) г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [He]2s22p1
Электронаў у абалонцы 2 3
Electron shell 005 Boron.svg
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер чорны
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 2,34 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.) 2,46 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 2349 K, 2076 °C, 3769 °F
Тэмпэратура кіпеньня 4200 K, 3927 °C, 7101 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня 50 кДж·моль−1
Структура крышталічнай краты ​rhombohedral
Магнэтызм diamagnetic
Электрычны супор (0 °C) 104Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 27 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня (25 °C) β форма: 5–7 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку (лінейная) (п.т.) 16200 м·с−1
Цьвёрдасьць Моаса 9,3
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +3, 2, 1
Электраадмоўнасьць 2,04
Кавалентны радыюс 84±3 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-42-8
Энэргія забароненай зоны пры 300 K 1,50 эВ
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы бору
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
10B 19,9% 10B зьяўляецца стабільным пры 5 нэўтронах
11B 80,1% 11B зьяўляецца стабільным пры 6 нэўтронах

Бор (па-лацінску: Borum) Bхімічны элемэнт 13 (III) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 5. Чысты крышталічны бор — чорны бліскучы паўправаднік (немэтал). Таксама адносіцца да катэгорыі паўмэталаў. Пры высокіх тэмпэратурах ён праяўляе ўласьцівасьці правадніка, пры пакаёвай і ніжэйшых тэмпэратурах — ізалятара. Вядома чатыры алятропныя мадыфікацыі бору — чырвоны α-рамбічны бор, чорны β-рамбічны бор, γ-бор ды чорны β-чатырохвугольны бор[1]. Крышталічны бор — адзін з самых цьвёрдых мінэралаў. Нітрыд бору — самы цьвёрды мінэрал пасьля алмазу[2]. Найбольш распаўсюджаная форма — аморфны бор. Гэта карычневы парашок. Аморфны бор не ўзаемадзейнічае з тленам, вадой, кісьлямі і лугамі.

Хімічныя злучэньні бору былі вядомыя чалавеку напрацягу тысячагодзьдзяў. Элемэнтарны бор вынайдзены ў 1808 францускімі хімікамі Жазэфам Люі Гей-Люсакам і Люі-Жакам Тэнарам (Louis-Jaques Thénard) і незалежна ад іх ангельскім хімікам Сэрам Гэмфры Дэві. Назва паходзіць ад араб. бура‎, якое абазначае мінэрал з утрыманьнем гэтага элемэнту.

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (прыкладна 10 мг на кг зямной кары — 0,001%). Сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў з тленам: борная кісьля (мінэрал сасалін), бура (тынкал) і інш. Радовішчы ў Італіі, Нямеччыне, Казахстане, ЗША (пустэльня Махавэ, Каліфорнія), Турэччыне, Расеі.

У злучэньнях з мэталамі ўтварае звышцьвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы. Выкарыстоўваецца ў піратэхнічных вырабах для атрыманьня ўспышак зялёнага колеру. Бор выкарыстоўваецца ў некаторых ракетах для запальваньня. Сынтэтычныя алмазы. Рэгуляцыйныя стрыжні для ядзерных рэактараў (ізатоп 10B паглынае нэўтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзяленьня ўрану). Сярод злучэньняў бору найбольшае значэньне мае пэнтагідрат Na2B4O7•5H2O, які выкарыстоўваецца ў вытворчасьці ізаляцыйнага шклоплястыка і адбельвальніка. Борная кісьля (H3BO3) выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасьці.

Хімічныя злучэньні бору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Allotropes(анг.) Chemistry Encyclopedia
  2. ^ Boron(анг.) Chemistry for Kids: Elements
  3. ^ Зьвесткі — Нацыянальны інстытут стандартаў ЗША

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бор (элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў