Магнэтызм
Выгляд
Магнэты́зм — мноства фізычных зьяваў, зьвязаных з узаемадзеяньнем электрычных зарадаў, якія рухаюцца. У аснове гэтага ўзаемадзеяньня палягае сіла Лёрэнца. Паколькі як электрычныя токі, гэтак і магнітныя моманты элемэнтарных часьцінак ствараюць магнітнае поле, магнэтызм уважаецца за адзін з двух аспэктаў электрамагнэтызму. Найбольш вядомыя эфэкты адбываюцца ў фэрамагнітных матэрыялах, якія моцна прыцягваюцца магнітнымі палямі і могуць быць намагнічаныя, каб стаць сталымі магнітамі, самі ствараючы магнітныя палі. Толькі некалькі рэчываў маюць фэрамагнітныя ўласьцівасьці, а найбольш распаўсюджанымі зь іх ёсьць жалеза, кобальт, нікель і іхныя стопкі.
| Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |