Тварог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тварог

Тваро́г — кісламалочны прадукт, прыгатаваны з каровінага самасквашанага малака.

Для гэтага сьвежае малако зьмяшчаюць ў цёплае месца на 12—24 гадзіны для сквашваньня, яно адбываецца з дапамогаю малочнакіслых бактэрыяў, якія ўтрымлівае малако. Потым посуд з сквашаным малаком зьмяшчаюць на 10—15 хвілін у паравую баню для згартаньня згустка, рэгулюючы тэмпэратуру (50—55° С). Звараны згустак выкладваюць на друшляк, высланы марляй, даюць сьцекці сыроватцы, скручваюць тканіну да ўтварэньня цьвёрдай галоўкі. Засваяльнасьць кальцу з тварагу складае 95 %[1].

Тварог шырока выкарыстоўваюць для прыгатаваньня разнастайных страваў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015 г. Беларусь заняла 5-е месца ў сьвеце паводле экспарту тварага[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алена Дзядзюля. Каму сыр зь цьвільлю // Зьвязда : газэта. — 3 сакавіка 2016. — № 30 (28140). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Натальля Брэвус, тэлеканал «Беларусь 1». АПК: расходы даюць усходы // Белтэлерадыёкампанія, 25 верасьня 2016 г. Праверана 29 верасьня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тварогсховішча мультымэдыйных матэрыялаў