Перайсьці да зьместу

Крыптон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бром ← Крыптон
Ar

Kr

Xe
Выгляд

Крыптон зьяўляецца бясколерным газам, але ў высоканапружаным электрычным полі ён выпраменьвае белае сьвячэньне.
Крыптон зьяўляецца бясколерным газам, але ў высоканапружаным электрычным полі ён выпраменьвае белае сьвячэньне.
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Крыптон, Kr, 36
Катэгорыя элемэнту Інэртныя газы
Група, пэрыяд, блёк 18, 4, p
Адносная атамная маса 83,8 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d10 4s2 4p6
Электронаў у абалонцы 2 8 18 8
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер бяз колеру
Фаза Газ
Шчыльнасьць (пры п. т.) 3,733·10-3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 115,79 K, -157,36 °C, -251,25 °F
Тэмпэратура кіпеньня 119,93 K, -153,22 °C, -243,80 °F
Крытычны пункт 209,41 K, 5,50 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня 1,638 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 9,08 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa 1 10 100 1 k 10 k 100 k
at T/K 59,15 65,15 73,75 84,25 98,55 119,55
Структура крышталічнай краты face-centered cubic
Магнэтызм дыямагнэтык
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,00943 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 1120 м/с
Уласьцівасьці атама
Электраадмоўнасьць 3.00
Энэргіі іянізацыі 1-я: 1350,8 кДж·моль−1
2-я: 2350,4 кДж·моль−1
3-я: 3565 кДж·моль−1
Кавалентны радыюс 112 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 197 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7439-90-9
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы крыптона
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
78Kr 0,35 78Kr зьяўляецца стабільным пры 42 нэўтронах
80Kr 2,28 80Kr зьяўляецца стабільным пры 44 нэўтронах
82Kr 11,58 82Kr зьяўляецца стабільным пры 46 нэўтронах
83Kr 11,49 83Kr зьяўляецца стабільным пры 47 нэўтронах
84Kr 57,00 84Kr зьяўляецца стабільным пры 48 нэўтронах
86Kr 17,30 86Kr зьяўляецца стабільным пры 50 нэўтронах

Крыптон (па-лацінску: Krypton) Kr — хімічны элемэнт 18 групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 36. Упершыню выдзелены брытанскімі хімікамі Ўільямам Рамзаем і Морысам Травэрсам (Morris Travers) 30 мая 1898 году ў рэчыве, якое засталося пасьля таго, як вадкае паветра амаль выкіпела. Крыптон уваходзіць у склад паветра прыкладна ў прапорцыі 1 частка на мільён. Таксама высьветлена, што крыптон уваходзіць у склад атмасфэры Марса ў прапорцыі 0,3 частак на мільён. Назва паходзіць ад грэцкага «kryptos» (схаваны), з-за цяжкасьці атрыманьня. Інэртны газ. Крыптон адметны сваімі яркімі зялёнай і аранжавай спэктральнымі лініямі. У прыродзе сустракаюцца шэсьць стабільных ізатопаў крыптона. Існуюць таксама 30 радыёактыўных ізатопаў і ізамэраў. Спэктральныя лініі крыптону лёгка атрымліваюцца і некаторыя зь іх вельмі вострыя. У 1960 годзе прынятае міжнароднае пагадненьне, каб фундамэнтальная адзінка даўжыні, мэтар, была вызначаная праз аранжава-чырвоную лінію ізатопа крыптона 86Kr. Такім чынам быў заменены папярэдні эталён мэтра, які знаходзіўся ў Парыжы і ўяўляў сабой рэйку з плятына-ірыдыевага стопку. У кастрычніку 1983 году мэтар, які да гэтага азначаўся як адна дзесяцімільённая квадранту палярнага пэрымэтра Зямлі, быў зьменены Міжнародным бюро мераў і вагаў у якасьці даўжыні, якую праходзіць сьвятло ў вакуўме за 1/299792458 частку сэкунды. Цьвёрды крыптон — белае крышталічнае рэчыва з кубічнай кратай, звычайнай для «рэдкіх газаў». Агульнапрынята, што крыптон адносіцца да рэдкіх газаў, якія звычайна не ўтвараюць злучэньняў зь іншымі элемэнтамі. Нягледзячы на гэта, некалькі злучэньняў крыптона ўсё ж існуюць. Быў атрыманы дыфтарыд крыптона (KrF2)масай каля граму. Ён можа быць сынтэзаваны некалькімі шляхамі.

Напаўняльнік электрычных лямпачак напальваньня (лепшы, у пляне ўзаемадзеяньня з вальфрамам, за азот ці аргон), газаразрадных трубак. Таксама крыптон выкарыстоўваецца ў фотаўспышках для высокахуткаснай фатаграфіі. Радыёактыўны ізатоп 85Kr выкарыстоўваецца ў мэдыцыне як крыніца бэта-выпрамяненьня. Адно з прымяненьняў ізатопа крыптона 85Kr — хімічны аналіз. Выкарыстаньне крыптону абмежаванае з-за ягонага высокага кошту. У 2004 годзе кошт крыптону складаў каля 690 даляраў ЗША за 100 літраў.

  • Крыптон // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 519.
  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыптонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў