Перайсьці да зьместу

Ляўрэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лаўрэнс»)
Ляўрэнс


'

Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар , ,
Група, пэрыяд, блёк , ,
Адносная атамная маса г·моль−1
Канфігурацыя электронаў
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Уласьцівасьці атама

Ляўрэнс (па-лацінску: Lawrencium) Lr — сынтэтычны хімічны элемэнт, актыноід; атамны нумар 103. Радыяактыўны элемэнт, мэтал, атрыманы штучна, у прыродзе не сустракаецца. Як і ўсе элемэнты з атамным нумарам большым за 100, ляўрэнс можа быць атрыманы штучна толькі ў паскаральніках часьцінак шляхам бамбаваньня лёгкіх элемэнтаў зараджанымі часьцінкамі. Вядома чатырнаццаць ізатопаў ляўрэнса, але найбольш стабільным ёсьць 266Lr з пэрыядам паўраспаду ў 11 гадзінаў.

Хімічныя экспэрымэнты пацьвярджаюць, што ляўрэнс паводзіцца як цяжэйшы за свой гамоляг лютэц у пэрыядычнай табліцы і ёсьць трохвалентным. Такім чынам, яго таксама можна клясыфікаваць як першы зь пераходных мэталаў 7-га пэрыяду. Ягоная электронная канфігурацыя анамальная для ягонай пазыцыі ў пэрыядычнай табліцы, маючы канфігурацыю s2p замест канфігурацыі s2d ягонага гамолягу лютэцу. Аднак гэта, відаць, не ўплывае на хімію ляўрэнсу.

У 1950-х, 1960-х і 1970-х гадах лябараторыі ў СССР і ЗША шмат разоў заяўлялі пра сынтэз элемэнта рознай якасьці. Першаснасьць адкрыцьця і, адпаведна, назва элемэнта аспрэчвалася паміж савецкімі і амэрыканскімі навукоўцамі. Міжнародны зьвяз тэарэтычнай і дастасоўнай хіміі першапачаткова ўсталяваў ляўрэнс як афіцыйную назву элемэнта і надаў амэрыканскай камандзе заслугу ў ягоным адкрыцьці. Гэтая пастанова была перагледжаная ў 1992 годзе, прычым абедзьве каманды атрымалі пашану за адкрыцьцё элемэнта, але назва засталася нязьменнай.