Немэтал
Немэта́лы[1][2] — хімічныя элемэнты, якія складаюць IIIA, IVA, VA, VIA, VIIA групы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная электронная формула атамаў немэталаў ns²np1−5, таму немэталы маюць вялікую разнастайнасьць ступеняў затляненьня ў злучэньнях[3]. Характэрнай асаблівасьцю немэталаў зьяўляецца вялікая колькасьць электронаў на зьнешнім энэргетычным узроўні атамаў. Гэта вылучае іх здольнасьць далучаць дадатковыя электроны ды праяўляць высокую затляняльную актыўнасьць. Менавіта таму яны маюць вялікую электраадмоўнасьць. Адпаведна немэталы маюць шмат хімічных уласьцівасьцяў і спосабаў іхняга атрыманьня.
Другая характэрная асаблівасьць немэталаў — імкненьне ўтвараць кавалентныя сувязі з атамамі іншых немэталаў і амфатэрных элемэнта. Таму простыя рэчывы й злучэньні немэталаў маюць кавалентную будову.
У прыродзе сустракаюцца газападобныя злучэньні — F2, Cl2, O2, N2 ды Н2, цьвёрдыя — I2, At, S, Te, P, As, C, Si ды В. Таксама пры пакаёвай тэмпэратуры існуе адзін вадкі немэтал — бром Br2.
Для немэталаў характэрна алятрапія, напрыклад (О2 і О3) або ў вуглярода (графіт, алмаз, карбін, фулерэн).
У прыродзе сустракаюцца самародныя немэталы — N2 і O2 (у паветры), серка (у зямной кары), але часьцей немэталы ў прыродзе знаходзяцца ў хімічна зьвязаным выглядзе. У першую чаргу гэта вада і рашчыненыя ў ёй солі, затым — мінэралы і горныя пароды (напрыклад, розныя сылікаты, алюмасылікаты, фасфаты, бараты, сульфаты й карбанаты). Па распаўсюджанасьці ў зямной кары немэталы займаюць самыя розныя месцы: ад трох самых распаўсюджаных элемэнтаў (O, Si, H) да вельмі рэдкіх (As, Se, I, Te).
Звычайна сярод немэталлов разглядаюць таксама вадарод Н, але ж гэта не зусім дакладна, бо вадароду ўласьцівыя як немэталічныя, так і мэталічныя хімічныя ўласьцівасьці.
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|