Бісмут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Волава ← Бісмут → Палён
Sb

Bi

Mc
Выгляд

Штучна сынтэзаваныя крышталі бісмуту. Паверхня не пакрытая аксыдам. Для параўнаньня паказаны куб з высокачыстага бісмуту (99.99 %) аб'ёмам 1 см3.
Штучна сынтэзаваныя крышталі бісмуту. Паверхня не пакрытая аксыдам. Для параўнаньня паказаны куб з высокачыстага бісмуту (99.99 %) аб'ёмам 1 см3.
Сынтэтычны крышталь бісмута. Вясёлкавыя колеры тлумачыцца тонкай плёнкай аксідаў на паверхні
Сынтэтычны крышталь бісмута. Вясёлкавыя колеры тлумачыцца тонкай плёнкай аксідаў на паверхні
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Бісмут, Bi, 83
Катэгорыя элемэнту Мэталы
Група, пэрыяд, блёк 15, 6, p
Адносная атамная маса 208,98040 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe] 4f145d10 6s2 6p3
Электронаў у абалонцы 2 8 18 32 18 5
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 9,780 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 271,3 °C
Тэмпэратура кіпеньня 1564 °C
Структура крышталічнай краты monoclinic
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +3, +5

Бі́смут (Вісмут[1], па-лацінску: Bismuthum), Bi — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 83. Мэтал серабрыста-белага колеру з ружовым адценьнем. Да нядаўняга часу лічылася, што бісмут — стабільны элемэнт. Але высьветлілася, што ягоны ізатоп 209Bi усё ж радыёактыўны і зазнае альфа-распад. Але пэрыяд паўраспаду гэтага ізатопа T1/2=1,9×1019 гадоў. Усе хімічныя элемэнты пачынаючы з бісмута радыёактыўныя.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца і як самародны мэтал, і ў злучэньнях зь іншымі элемэнтамі. Галоўныя радовішчы — у Балівіі, Пэру і на Тасманіі (Аўстралія). Сусьветная здабыча невялікая, ненамнога перавышае здабычу золата.

Прымяненне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цепланосьбіт у атамных рэактарах; кампанэнт лёгкаплаўкіх сплаваў для супрацьпажарнай апаратуры; прэпараты ў дэрматалёгіі і касмэталёгіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў / Укладальнікі: М. Касцюковіч, Ул. Люшцік, В. Шчэрбін. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — ISBN 985-11-0029-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]