Рэн (хімічны элемэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэн


Re

Выгляд
сьветла-шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Рэн, Re, 75
Катэгорыя элемэнту мэтал
Група, пэрыяд, блёк VII, 6, d
Адносная атамная маса 186.207[1] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe] 4f14 5d5 6s2
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 32, 13, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 21,02 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 3180 °C
Уласьцівасьці атама

Рэн (па-лацінску: Rhenium), Re — хімічны элемэнт VII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 75. Сьветла-шэры мэтал. Займае 78-е месца сярод іншых элемэнтаў паводле распаўсюджанасьці (7·10-8% па масе). Звычайна сустракаецца як дамешак у мінэралах іншых элемэнтаў — малібдэніце і калумбіце.

Адкрыты ў 1925 годзе нямецкімі фізікахімікамі мужам і жонкай В. і І. Ноддак. Назва ад лац. Rhenus — р. Райн[2].

Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасьць і зносаўстойлівасьць (компасы, катоды, тэрмапары, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальваньня (сплаў вальфраму з рэнам). Антыкаразійнае пакрыцьцё (рэнаваньне). Каталізатар хімічных працэсаў (атрыманьне бэнзіну з высокім актанавым лікам).

Ізатопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізатоп NH t1/2 Тып радыеактыўнасьці Энэргія распаду МэВ Прадукт распаду
185Re 37,4% - (α) 2.1947 181Ta
187Re 62,6% 5·1010 гадоў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Физические величины: Справочник / А. П. Бабичев, Н. А. Бабушкина, А. М. Братковский и др.; Под. ред. И. С. Григорьева, Е. З. Мейлихова. — М.:Энергоатомиздат, 1991. С.99. (рас.)
  2. ^ Рэній // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 12

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэн (хімічны элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў