Аганэсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэнэс ← Аганэсон
Rn

Og

Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Аганэсон, Og, 118
Група, пэрыяд, блёк 18, 7, p
Адносная атамная маса [294] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Rn] 5f14 6d10 7s2 7p6
Электронаў у абалонцы 2 8 18 32 32 18 8
Electron shell 118 Oganesson.svg
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Газ
Уласьцівасьці атама
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 54144-19-3

Аганэсон (па-лацінску: ) Og[1] — штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт; атамны нумар 118.

Упершыню атрыманы ў 2002 у Аб’яднаным інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у Дубне, Расея (у супрацоўніцтве зь Лівэрморскай нацыянальнай лябараторыяй, ЗША). Пра адкрыцьцё было абвешчана 16 кастрычніка 2006. Адзіны вядомы ізатоп аганэсону 294Og быў атрыманы бамбоўкай атамаў каліфорну 249Cf іёнамі вапню 48Ca[2]. Яшчэ ў 1999 годзе было аб’яўлена аб адкрыцьці гэтага элемэнту, але потым гэтае адкрыцьцё было абвергнутае. Часовай назвай 118-га элемэнту была «Унунокт» (Ununoctium, Uuo). 8 чэрвеня 2016 Міжнародны зьвяз чыстай і фундамэнтальнай хіміі (IUPAC) аб’явіў пра прысваеньне элемэнту назвы «Аганэсон» у гонар расейскага фізыка Юрыя Аганэсяна. 28 лістапада 2016 назва была зацьверджаная канчаткова[3]. Гэта другі хімічны элемэнт, названы ў гонар яшчэ жывога чалавека. Да гэтага ў Сыборг аналягічна быў названы ў гонар Глена Сыбарга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Названия новых химических элементов 113, 115, 117 и 118. Объединенный институт ядерных исследований.
  2. ^ The Element Oganesson(анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 13 сакавіка 2017 г.
  3. ^ Los Alamos National Laboratory (2016). Periodic Table of Elements: Oganesson. Los Alamos, New Mexico: Los Alamos National Security, LLC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]