Тэнэс
| ||||||
| Выгляд | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Агульная інфармацыя | ||||||
| Назва, сымбаль, атамны нумар | , , | |||||
| Група, пэрыяд, блёк | , , | |||||
| Адносная атамная маса | г·моль−1 | |||||
| Канфігурацыя электронаў | ||||||
| Электронаў у абалонцы | ||||||
| Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
| Уласьцівасьці атама | ||||||
Тэ́нэс, Ts[1] — сынтэтычны хімічны элемэнт з атамным нумарам 117[2]. Мае другі паводле велічыні атамны нумар, адную з найвялікшых атамных масаў сярод усіх вядомых элемэнтаў і ёсьць перадпапярэднім элемэнтам 7-га пэрыяду табліцы Мендзялеева. Названы ў гонар штату Тэнэсі ў ЗША, дзе месьцяцца ключавыя навуковыя ўстановы, што бралі ўдзел у ягоным адкрыцьці.
Вынаходніцтва тэнэсу было афіцыйна абвешчанае ў расейскай Дубне ў красавіку 2010 году расейска-амэрыканскай групай, што зрабіла яго найноўшым адкрытым элемэнтам. Адзін зь ягоных ізатопаў быў атрыманы беспасярэдне ў 2011 годзе, часткова пацьвердзіўшы вынікі экспэрымэнту. Экспэрымэнт быў пасьпяхова паўтораны той жа групай у 2012 годзе і сумеснай нямецка-амэрыканскай камандай у траўні 2014 году. У сьнежні 2015 году Аб’яднаная працоўная група Міжнароднага зьвязу тэарэтычнай і дастасоўнай хіміі і Міжнароднага зьвязу тэарэтычнай і дастасоўнай фізыкі, якая ацэньвае прэтэнзіі на адкрыцьцё новых элемэнтаў, прызнала элемэнт і надала прыярытэт расейска-амэрыканскай камандзе. У чэрвені 2016 году хімічная арганізацыя апублікавала заяву, што вынаходнікі прапанавалі назву тэнэс, якая і была афіцыйна зацьверджаная ў лістападзе 2016 году.
Тэнэс можа знаходзіцца ў гэтак званым «востраве стабільнасьці», канцэпцыі, якая тлумачыць, чаму некаторыя звышцяжкія элемэнты больш стабільныя, не зважаючы на агульную тэндэнцыю да зьніжэньня стабільнасьці для элемэнтаў цяжэйшых за бісмут. Атрыманая колькасьць атамаў тэнэсу існавала дзясяткі і сотні мілісэкундаў. Некаторыя ягоныя ўласьцівасьці могуць істотна розьніцца ад уласьцівасьцяў лягчэйшых галягенаў праз рэлятывісцкія эфэкты. У выніку тэнэс, верагодна, будзе лятучым мэталам, які ані ўтварае аніёнаў, ані дасягае высокіх ступеняў затляненьня. Аднак некалькі ключавых уласьцівасьцяў, такіх як тэмпэратуры плаўленьня і кіпеньня, а таксама першая энэргія іянізацыі, чакаецца, будуць адпавядаць пэрыядычным тэндэнцыям галягенаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.jinr.ru/posts/priznan-prioritet-v-otkrytii-novyh-himicheskih-elementov-113-115-117-i-118/
- ↑ Dictionary of chemistry. — Oxford, United Kingdom; New York, NY: Oxford University Press, 2020. — ISBN 978-0-19-884122-7
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
| 1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
| 2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
| 3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
| 4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
| 5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
| 6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
| 7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||