Сьвіслач (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сьвіслач
Сьвіслач
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Занкі 1
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 121 км
Сярэднегадавы сьцёк 9 м³/с
Плошча басэйну 1800 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьві́слач — рака ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі, левы прыток Нёману. Даўжыня 121 км. Плошча вадазбор 1800 км², у межах Беларусі 1432 км². Выдатак вады ў вусьці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Занкі 1 Сьвіслацкага раёну, у верхняй і сярэдняй плыні цячэ ўсходнімі схіламі Гарадзенскага і заходнімі схіламі Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўнач ад места Сьвіслач.

Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэдняй невыразная. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Абалона двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэдняй плыні невыразная, пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу зьвілістае, ягоная шырыня ў вярхоўі 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.

Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 326

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 326
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвіслач (басэйн Нёмана)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў