Калонка
Выгляд
Калонка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сакольнікі |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 34 км |
Плошча басэйну | 247 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Кало́нка — рака ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі і Польшчы, правы прыток ракі Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 34 км (у тым ліку ў межах Польшчы 5 км). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Плошча вадазбору 247 км². Пачынаецца каля вёскі Сакольнікі, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Семяноўка (Польшча). Каналізаваныя каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй за вусьце ракі Ятвезь). У нізкай плыні называецца Калона.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 190