Старажытныя букавыя пралясы Карпатаў і іншых рэгіёнаў Эўропы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гавешава
Primeval Beech Forests of the Carpathians and the Ancient Beech Forests of Germany*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна СлаваччынаУкраінаНямеччына
Тып прыродны
Крытэры ix
Спасылка 1133
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2007 (пашыраны ў 2011)  (31 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Старажытныя букавыя пралясы Карпатаў і іншых рэгіёнаў Эўропы — запаведны раён, разьмешчаны на тэрыторыі Славаччыны (Гавешава, Стужыца, Рожак, Вігарлат), Ўкраіны, і Нямеччыны, унесены ў 2007 годзе ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО і пашыраны ў 2011 годзе. У 2007 годзе складаўся зь дзесяці асобных запаведнікаў, разьмешчаных уздоўж восі даўжынёй у 185 кілямэтраў, якая распасьціраецца ад Рахоўскіх гор і Чарнагорскага масіву ва Ўкраіне, пераходзячы на захадзе ў горны Поланінскі хрыбет, уздоўж да Букоўскіх Врхоў і Вігарлат у Славаччыне. У 2011 гэты сьпіс папоўнілі 5 нямецкіх запаведнікаў.

Усе гэтыя запаведнікі — цудоўны ўзор некранутых лясоў, якія зьяўляюцца складанымі экасыстэмамі ўмеранага кліматычнага пояса. Тут захаваліся ўмовы, якія дазваляюць праводзіць найбольш поўныя дасьледаваньні экалягічных структураў і працэсаў росту эўрапейскага бука ў розных месцах.

Букавыя лясы зьяўляюцца нецэнным генэтычным сховішчам бука і іншых відаў жывой прыроды, якія існуюць зь ім у суседзтве, і залежаць ад абумоўленых экасыстэмаў. Гэтыя лясы таксама сьведчаць пра працэсы аднаўленьня і разьвіцьця зямных экасыстэмаў і пасяленьняў, якія пачаліся пасьля апошняга ледніковага пэрыяду і працягваюцца да цяперашняга часу.

Славаччына
  1. Гавешава
  2. Рожак
  3. Стужыца
  4. Вігарлацкі пралес
Украіна
  1. Чорнагара
  2. Кузій-Трыбушаны
  3. Марамораш
  4. Стужыца — Букаўске Врхі
  5. Сьвідавец
  6. Уголька — Шырокі Луг
Нямеччына
  1. Грумзынскі лес (Брандэнбург)
  2. Нацыянальны парк Келервальд-Эдэрзээ (Гэсэн)
  3. Нацыянальны парк Ясмунд (Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія)
  4. Зэранскі букавы лес (Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія)
  5. Нацыянальны парк Гайніх (Турынгія)