Перайсьці да зьместу

Тарагона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарагона
гішп. Tarragona
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Аўтаномная супольнасьць Каталёнія
Правінцыя Тарагона
Дата заснаваньня 1165[2]
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Tarragona[d] Rubén Viñuales[d][3]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 68 ± 1 м[4]
Часавы пас
Каардынаты 41°07′03″ пн. ш. 01°15′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова каталянская мова[6]
Этнахаронімы tarraconense, tarragoní і tarragonina
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 977
Паштовы індэкс 43001–43008
Нумарны знак T
Сайт tarragona.cat (кат.)
Тарагона на мапе Гішпаніі
Тарагона
Тарагона
Тарагона

Тарагона (па-гішпанску: Tarragona) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі, уваходзіць у правінцыю Тарагона ў складзе аўтаномнай вобласьці Каталёнія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну (камаркі) Тарагонэс. Займае плошчу 61,91 км². Насельніцтва на 2010 год — 140 184 чалавекі. На тэрыторыі гораду знаходзіцца адзін з буйных марскіх партоў, якія граюць важную ролю ў эканоміцы Гішпаніі. Нягледзячы на гэта, пляжы, разьмешчаныя як у самім горадзе, так і прыгарадах, зьяўляюцца эталёнамі чысьціні. Знаходзіцца за 98 км на паўднёвы захад ад Барсэлёны.

Першапачаткова гэта было, хутчэй за ўсё, гандлёвае паселішча, заснаванае іянійскімі грэкамі ў пачатку X стагодзьдзя да н. э. Затым ібэрыйцы, якія спрадвечна засялялі гэтую мясцовасьць, а ў канцы V стагодзьдзя да н. э. заснавалі тут сваё паселішча пад назвай Кесэ. У 218 годзе да н. э. падчас Другой Пунічнай вайны яно было захоплена рымскім праконсулам Сцыпіёнам Афрыканскім. Сцыпіён пабудаваў у Кесэ ўмацавальныя збудаваньні, і да 27 году да н. э. горад прыкметна вырас. Таракона зьяўляецца найстарэйшым рымскім паселішчам на Ібэрыйскім паўвостраве.

У часы Рымскай імпэрыі Таракона зьяўлялася сталіцай рымскай правінцыі Бліжняя Гішпанія, а пасьля аб’яднаньня з Галісіяй — сталіцай правінцыі Тараконская Гішпанія. У 45 годзе да н. э. Юліюс Цэзар зрабіў горад цэнтрам рымскай правінцыі, пераназваўшы яго ў Калёнію Юліюса Урбіс Трыюмфаліс Таракан. Пасьля пасьпяховага завяршэньня Кантабрскай вайны ў Тэракане зімаваў Актавіян Аўгуст, які пабудаваў у горадзе шматлікія будынкі ў гонар перамогі. Будучы рымскі імпэратар Сэптыміюс Сэвэр некалькі гадоў жыў тут і выконваў ролю кіраўніка рымскай адміністрацыі.

На працягу чатырох стагодзьдзяў горад знаходзіўся пад уладай маўраў і быў вызвалены ў 1117 годзе. Руіны рымскіх збудаваньняў былі ўключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Гішпаніі ў 2000 годзе. У Сярэднявеччы горад быў сталіцай каралеўства Арагон[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]