Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе (Трыр)
Выгляд
| Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе ў Трыры | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Мадэль рымскага імпэрскага гораду Аўгуста Трэвэрорум ў IV стагодзьдзі | |
| Краіна | Нямеччына |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | i, iii, iv, vi |
| ID | 367 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Каардынаты | 49°28′ пн. ш. 6°23′ у. д.HGЯO |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1986 (10) |
Аб’ект Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе складаецца з шэрагу рымскіх і сярэднявечных культурных помнікаў у Трыры і ў суседняй зь ім гміне Ігэль, якія ў 1986 годзе былі ўключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У заснаваным ў 16 г. да н.э. Трыры добра захаваліся шматлікія помнікі рымскай архітэктуры, а таксама помнікі сярэднявечча, частка зь якіх была пабудаваная на падмурках рымскіх будынкаў.
1 кастрычніка 2009 была выдадзеная памятная залатая манэта наміналам ў 100 эўра, прысьвечаная гэтаму аб’екту ЮНЭСКО.
Сьпіс помнікаў, уключаных у дадзены аб’ект
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рымскія культурныя помнікі ў Трыры:
- Амфітэатар
- Тэрмы Барбары
- Імпэратарскія тэрмы
- Базыліка Канстантына
- Порта Нігра (Чорная брама)
- Рымскі мост
- Сярэднявечныя культурныя помнікі ў Трыры:
- Трырскі сабор
- Царква Лібфраўэнкірхе
- Рымскі культурны помнік у Ігэлі:
- Ігэльская калёна
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Амфітэатар у Трыры
- Тэрмы Барбары
- Імпэратарскія тэрмы
- Базыліка Канстантына
- Унутры Базылікі Канстантына
- Порта Нігра (з боку гораду)
- Рымскі мост
- Трырскі сабор
- Унутры сабору
- Царква Лібфраўэнкірхе (выгляд з захаду)
- Ігэльская калёна
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- UNESCO-Welterbe Römische Baudenkmäler, Dom und Liebfrauenkirche in Trier у: Welterbe in Rheinland-Pfalz
- Рэкамэндацыя ICOMOS да ўключэньня ў Сьпіс сусьветнай спадчыны (па-ангельску) у: ICOMOS
- Плян рымскага гораду Трыру