Хвар (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хвар
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Месца Адрыятычнае мора
Плошча 297,37 км²
Краіна Харватыя
Вобласьць Спліт-Далмацыя
Насельніцтва (2011) 11 103
Каардынаты 43°9′5″ пн. ш. 16°39′25″ у. д. / 43.15139° пн. ш. 16.65694° у. д. / 43.15139; 16.65694Каардынаты: 43°9′5″ пн. ш. 16°39′25″ у. д. / 43.15139° пн. ш. 16.65694° у. д. / 43.15139; 16.65694
Хвар на мапе Харватыі
Хвар
Хвар
Хвар

Хвар (па-харвацку: Hvar) — востраў у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча — 297,37 км². Насельніцтва — 11 103 чал. (2011). Адміністрацыйны цэнтар — Хвар. На поўначы востраву знаходзіцца горад Стары Град, а таксама Стараградзкая раўніна, якая ўваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Хвар знаходзіцца на поўдні Далмацыі. Выцягнуты ў даўжыню на 72 км, у шырыню — усяго на 10,5 км. Сфармаваны пераважна вапнякамі. Найвышэйшы пункт — гара Сьвятога Мікалая (628 м).

Клімат міжземнаморскі ўмераны, з доўгім сьпякотным летам і мяккай зімою. Заходняе ўзьбярэжжа вельмі засушлівае. У раёне гораду Хвар ападкі не перавышаюць у сярэднім 686 мм у год.

Крыніцы пітной і саланаватай вады маюцца толькі на паўночным захадзе. Глебы схільныя да эрозіі.

У гарах захаваліся рэшткі хваёвых і дубовых лясоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвар быў населены ў нэалітычную эпоху. У 4—3 тысячагодзьдзях да н. э. на ім існавала разьвітая ганчарная культура. У 384 г. быў калянізаваны старажытнымі грэкамі, якія далі яму імя Фарос («маяк»), ад якога пайшла сучасная назва востраву. У 219 г. да н. э. быў заваяваны рымлянамі.

У эпоху раньняга сярэднявечча Хвар быў населены славянамі. Уладу над ім аспрэчвалі некалькі дзяржаваў, але ў XI ст. ён трапіў пад кантроль Вэнэцыі. Вэнэцыянцы прывезьлі на востраў вінаград, які паступова ператварыўся ў важную сельскагаспадарчую культуру. Акрамя таго, тут былі створаны плянтацыі араматычных алейных культур. У часы позьняга Рэнэсансу Хвар зьяўляўся адным з галоўных цэнтраў разьвіцьця паўднёваславянскай культуры, асабліва літаратуры. Аднак складаныя ўзаемаадносіны з вэнэцыянскімі патрыцыямі прывялі да паўстаньня 15101514 гг. на чале з Мацеям Іванічам.

У 1797 г. далучаны да Аўстрыйскай імпэрыі. У 1918—1921 гг. быў акупаваны італьянцамі. У 1921 г. уключаны ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвар мае разьвітую камунікацыйную і транспартную інфраструктуру. Асновы эканомікі: лоў і перапрацоўка рыбы, вырошчваньне вінаграду й лаванды, турызм.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвар (востраў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў