Перайсьці да зьместу

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
гішп. San Cristóbal de La Laguna
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Канарскія астравы
Правінцыя Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Дата заснаваньня 1496
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of San Cristóbal de La Laguna[d] Fernando Clavijo Batlle[d]
Геаграфія
Плошча 102,6 км²
Вышыня НУМ 543 м
Часавы пас
Каардынаты 28°29′ пн. ш. 16°19′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 150 661 чал. (2009)
Этнахаронімы lagunero
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 38200–38299
Нумарны знак TF
Сайт aytolalaguna.org
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна на мапе Канарскіх астравоў
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна (па-гішпанску: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў сваёй супльнасьці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ зьвязаны трамваем. Гістарычны цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1999 годзе.

У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алёнсам Фэрнандэсам дэ Люгам і быў сталіцай вострава пасьля сканчэньня заваёвы выспаў. Прыбярэжная тэрыторыя неклькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Унівэрсытэт Ля-Лягуны быў заснаваны ў 1701 годзе.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва й эканомікі ў XVIII стагодзьдзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў зьяўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадох, сёньня ён пашыраецца за кошт павелічэньня выкарыстаньня малабюджэтнымі авіякампаніямі.

Гістарычны цэнтар быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 2 сьнежня 1999 году. Некалькі вуліцаў гістарычнага значэньня былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.

У горадзе разьмяшчаецца буйны Ўнівэрсытэт Ля-Лагуны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]