Перайсьці да зьместу

Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Польскай Рэспубліцы складаецца з 14 аб’ектаў (на 2013 рок), што складае 1,43% ад агульнае колькасьці (981 на 2013[1]). 13 аб’ектаў уключаныя ў сьпіс з культурных крытэраў, прычым два зь іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генію (крытэр i), а яшчэ 1 аб’ект улучаны па прыродных крытэрах і прызнаны прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці (крытэр vii).

Акрамя гэтага, па стане на 2012 рок, яшчэ 5 аб’ектаў на тэрыторыі Польшчы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[2]. Польская Народная Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 29 чэрвеня 1976 року[3]. Першыя два аб’екты былі занесеныя ў сьпіс у 1978 року на 2-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Гістарычная забудова Кракава Кракаў
50°04′01″ пн. ш. 19°57′36″ у. д.HGЯO
XI—XIX стагодзьдзі 29; 1978;
iv
Старое места Кракава — адна з найбольш вядомых гістарычных забудоваў у Польшчы. Кракаў зьяўляўся цэнтрам палітычнага жыцьця Польшчы з 1038 року, пакуль у 1596 кароль Жыгімонт III Ваза не перанёс уласную рэзыдэнцыю ў Варшаву.
Каралеўскія саляныя шахты ў Вялічцы і Бохні Велічка
49°58′45″ пн. ш. 20°03′50″ у. д.HGЯO
XIII—XX стагодзьдзі 32; 1978;
iv
Саляныя паклады Вялічкі—Бохні ў паўднёвай Польшчы, распрацоўваныя з XIII стагодзьдзя, зьяўляюцца найстарэйшымі шахтамі Эўропы. Агульная працягласьць падземных галерэяў, начыненых капліцамі, складамі, салянымі алтарамі і статуямі, складае 300 км.
Канцлягер Аўшвіц-Біркенаў (1940—1945)[4] Асьвенцім
50°02′09″ пн. ш. 19°10′42″ у. д.HGЯO
1940—1945 31; 1979;
vi
Аўшвіц уяўляў сетку нацысцкіх канцэнтрацыйных і сьмяротных лягероў. Гэта найвялікшы з усіх канцлягероў Нямеччыны, складаўся з Аўшвіцу I (базавы лягер); Аўшвіц II–Біркенаў (лягер сьмерці); Аўшвіц III–Монавіц, таксама вядомы як Буна–Монавіц (працоўны лягер); яшчэ 45 дапаможных лягероў[5].
Белавеская пушча Беларусь і Польшча
52°40′00″ пн. ш. 23°50′00″ у. д.HGЯO
N/A 33; 1979;
vii
Белавеская пушча — старажытны лес на мяжы дзьвюх краінаў. Адзін з апошніх і найвялікшы масіў агромністага першабытнага лесу, што некалі займаў усю Эўрапейскую раўніну.
Гістарычная забудова Варшавы Варшава
52°14′59″ пн. ш. 21°00′44″ у. д.HGЯO
XIII—XX стагодзьдзі 30; 1980;
ii, vi
Зьявілася ў XIII стагодзьдзі. У XIV стагодзьдзі ўмацаванае мураванымі сьценамі. Замак мазавецкіх князёў пазьней стаў каралеўскай рэзыдэнцыяй.
Гістарычная забудова Замасьці Замасьць
50°43′14″ пн. ш. 23°15′31″ у. д.HGЯO
1582 — XVII ст. 564; 1992;
iv
Італійскі архітэктар Бэрнарда Маранда на замову Яна Замойскага распрацаваў места на аснове антрапаморфнае канцэпцыі. Найбольш адметныя рысы старога Замасьця захаваліся да нашага часу. Гэта Вялікі рынкавы пляц памерам 100 x 100 м з ратушай і г. зв. армянскімі хатамі, а таксама фрагмэнты арыгінальных фартэцыяў і ўмацаваньняў.
Замак Тэўтонскага ордэну ў Мальбарку Мальбарк
54°02′23″ пн. ш. 19°01′40″ у. д.HGЯO
XIII—XIV стагодзьдзі 847; 1997;
ii, iii, iv
Найвялікшы замак у сьвеце па плошчы[6]. Збудаваны тэўтонамі, нямецкім каталіцкім ваенным ордэнам крыжакоў, і названы ў гонар Маці Божай Марыенбургам. Замак — клясычны ўзор сярэднявечнае крэпасьці. На момант сканчэньня будаўніцтва (1406) быў найвялікшым цагляным гатычным будынкам у сьвеце.
Гістарычная забудова Торуні Торунь
53°02′00″ пн. ш. 18°37′00″ у. д.HGЯO
XII—XV стагодзьдзі 835; 1997;
ii, iv
У Торуні захавалася вялікая колькасьць сярэднявечных пабудоваў, у тым ліку 200 вайсковых, манумэнтальныя цэрквы, ратушы і іншыя. У 1236, з прычыны пастаянных паводак[7], горад быў перанесены на цяперашнае месца, а ў 1264 паўстала Новае места. У 1280 абедзьве часткі сучаснае Торуні далучыліся да Ганзейскае лігі, зрабіўшыся ўплывовым гандлёвым цэнтрам.
Манастырскі комплекс у Кальварыі-Зэбжыдоўскай Кальварыя-Зэбжыдоўская
49°51′37″ пн. ш. 19°40′15″ у. д.HGЯO
1605—1632 905; 1999;
ii, iv
Места атрымала назву ад рэлігійнага комплексу (кальварыя), заснаванага кракаўскім мэрам Мікалаем Зэбжыдоўскім 1 сьнежня 1602. Уласна месца паўстаўла ў 1617 у сувязі з узрослай плыняй пілігрымаў да кальварыі.
Цэрквы міру ў Явары і Сьвідніцы Явар, Сьвідніца
51°03′14″ пн. ш. 16°11′46″ у. д.HGЯO
1654—1657 1054; 2001;
iii, iv, vi
Цэрквы ў Явары і Сьвідніцы былі названыя паводле мірнае дамовы 1648 року, якая дазваляла лютаранам пабудаваць тры драўляныя эвангельскія царквы ў рыма-каталіцкай частцы Сылезіі. На пабудову адводзіўся адзін рок, і цэрквы не маглі мець шпіляў і званоў.
Драўляныя цэрквы паўднёвай Малой Польшчы Малапольскае ваяводзтва
49°51′34″ пн. ш. 20°16′29″ у. д.HGЯO
XV—XVIII стагодзьдзі 1053; 2003;
iii, iv
Стыль драўляных цэркваў рэгіёну прасочваецца ў позьняе Сярэднявечча і зьмяшчае гатычны арнамэнт і паліхромныя дэталі. Тым ня меней, з-за матэрыялу структура, агульная форма і выгляд радыкальна адрозьніваюцца ад каменнае гатычнае архітэктуры.
Парк Мускаў Нямеччына і Польшча
51°33′01″ пн. ш. 14°43′36″ у. д.HGЯO
1815—1844 1127; 2004;
i, iv
Адзін з найвялікшых і найвядомых ангельскіх паркаў Нямеччыны і Польшчы. Займае 3,5 км² на тэрыторыі Польшчы і 2,1 км² ў Нямеччыне. Дададзены ў Сьпіс сусьветнае спадчыны як узорны прыклад памежнага культурнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Нямеччынай.
Заля стагодзьдзя Уроцлаў
51°06′26″ пн. ш. 17°04′37″ у. д.HGЯO
1911—1913 1165; 2006;
i, ii, iv
Збудаваная архітэктарам Максам Бэргам у 1911—1913 роках у гонар 100-х угодкаў паўстаньня Нямецкае імпэрыі супраць напалеонаўскае акупацыі. За савецкім часам мела назву Народнай.
Драўляныя цэрквы Карпатаў Малапольскае і Падкарпацкае ваяводзтвы XVI—XIX стагодзьдзі 1424; 2013; iii, iv 16 праваслаўных і грэка-каталіцкіх цэркваў, збудаваных з гарызантальных драўляных бярвеньняў у XVI — XIX стагодзьдзях. Будынкі рэпрэзэнтуюць культурны выраз чатырох этнаграфічных групаў і фармальныя, дэкаратыўыя і тэхнічныя характарыстыкі, якія яны распрацоўвалі зь цягам часу.

Кандыдаты ў сьпіс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Польшчы ў якасьці кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Старажытны горад Гданьск Гданьск 997 530; 2005; ii, iv, vi Адно з найстарэйшых местаў Польшчы з болей чым тысячагадовай гісторыяй. Гданьск зьяўляўся каралеўскім і ганзейскім местам[8]. Вядомы як сымбалічнае месца выбуху Другое сусьветнае вайны і пачатку зьнікненьня камунізму ў Цэнтральнай Эўропе.
Белавескі нацыянальны парк (пашырэньне) Падляскае ваяводзтва 1932 2100; 2006
Аўгустоўскі канал Аўгустоў XIX стагодзьдзе 2101; 2006; i, iii Канал на тэрыторыі дзьвюх дзяржаваў: Беларусі й Польшчы. З моманту стварэньня быў ахарактарызаваны адмыслоўцамі як тэхналягічны цуд. Першы штучны шлях у Эўропе, што злучыў дзьве вялікія ракі — Нёман ды Віслу.
Цясьніна на рацэ Дунаец П’яніны 2102, 2006 Характарызуецца даволі цікавымі геалягічнымі і геамарфалягічнымі структурамі і ўнікальнымі экасыстэмамі зь мінімальным узьдзеяньнем чалавецтва.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 10 ліпеня 2013 г.
  2. Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 10 ліпеня 2013 г.
  3. The States Parties — Poland (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 21 чэрвеня 2012 г.
  4. World Heritage Committee approves Auschwitz name change (анг.) Press release. UNESCO World Heritage Committee (28 чэрвеня 2007). Камітэт сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО ў 2007 року прыняў прапанову Польшчы па перайменаваньні аб’екту «Канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц», прысвоеную ў 1979 року. Адгэтуль аб’ект сьпісу было вырашана называць «Аўшвіц-Біркенаў» з падзагалоўкам «Нацысцкі канцэнтрацыйны і сьмяротны лягер» (1940—1945). Праверана 22 чэрвеня 2012 г..
  5. Shmuel Krakowski. The Satellite Camps. — Gutman and Berenbaum, 1994. — С. 50.
  6. touropia. (31 сакавіка 2009) 10 Largest Castles in the World (анг.) Touropia, the Travel List Website Праверана 22 чэрвеня 2012 г.
  7. Max Töppen Historisch-comparative Geographie von Preussen: Nach den Quellen, namentlich auch archivalischen, J. Perthes, 1858; PDF
  8. Invitation to Gdansk (анг.) The presentations of hanseatic cities. Städtebund Die Hanse. Праверана 22 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]