Перайсьці да зьместу

Бодружал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бодружал
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Славаччына
Край Прашаўскі
Першыя згадкі 1600
Дата заснаваньня 1600
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 359 м
Часавы пас
Каардынаты 49°21′ пн. ш. 21°42′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 054
Паштовы індэкс 090 05 (pošta Krajná Poľana)
Нумарны знак SK
Бодружал на мапе Славаччыны
Бодружал
Бодружал
Бодружал

Бо́дружал (па-славацку: Bodružal; па-русінску: Бодруджал) — вёска ў Прашаўскім краі Славаччыны. Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Шарыш на колішнім гандлёвым шляху з Вугоршчыны ў Польшчу. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1600 годам.

Выбітныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Царква Сьвятога Мікалая

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы знаходзіцца царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсьбітэрыя, нэфа і бабінцы. Гэтая патроенасьць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нэфа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаваньне і апошні Суд. Паміж прэсьбітэрыям і нэфам разьмяшчаецца іканастас 1794 году. У прэсьбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжаваньня, побач зь якім месьціцца больш сьціплы алтар 1706 году з іконай Ecce Homo.

Разам зь іншымі драўлянымі цэркавмі славацкіх Карпатаў у 2008 годзе быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчныы ЮНЭСКО.

Царква Сьвятога Мікалая
Алтар царквы сьв. Мікалая