Порэч
Порэч | |||
| |||
Краіна: | Харватыя | ||
Плошча: | 139 км² | ||
Насельніцтва: | 7585 чал. | ||
Тэлефонны код: | 052 | ||
Паштовы індэкс: | 52440 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°13′38″ пн. ш. 13°35′45″ у. д. / 45.22722° пн. ш. 13.59583° у. д.Каардынаты: 45°13′38″ пн. ш. 13°35′45″ у. д. / 45.22722° пн. ш. 13.59583° у. д. | ||
Порэч на мапе Харватыі ![]() ![]() Порэч | |||
![]() | |||
http://www.porec.hr/ |
По́рэч (па-харвацку: Poreč) ці Парэнца па-італьянску: Parenzo) — горад у Харватыі, на заходнім узьбярэжжы паўвостраву Істрыя.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад зьвязаны прыбярэжнымі аўтадарогамі з гарадамі Ровінь, Пула і Умаг; а таксама з Рыека і празь яго — з астатняй Харватыяй. Некалі вялікі і важны порт цяпер абслугоўвае галоўным чынам турыстаў, яго грузавое значэньне малазначнае.
Порэч, як і ўся харвацкая Істрыя, шматнацыянальны (харваты, славенцы, італьянцы, сэрбы, альбанцы) і традыцыйна вельмі памяркоўны да розных культур. Многія жыхары вызначаюць сваю нацыянальнасьць як «істрыйцы».
Турызм прыносіць большую частку прыбыткаў гораду. Акрамя турыстычнага абслугоўваньня, насельніцтва занятае рыбалоўствам, рыбаперапрацоўкай, харчовай прамысловасьцю і сельскай гаспадаркай.