Куэнка (Гішпанія)
Куэнка | |||||
гішп. Cuenca | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія-Ля-Манча | ||||
Правінцыя: | Куэнка | ||||
Кіраўнік: | Juan Manuel Avila Frances[d] | ||||
Плошча: | 911,06 км² | ||||
Вышыня: | 946 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 57 032 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 62,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16000 | ||||
Нумарны знак: | CU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°4′18″ пн. ш. 2°8′6″ з. д. / 40.07167° пн. ш. 2.135° з. д.Каардынаты: 40°4′18″ пн. ш. 2°8′6″ з. д. / 40.07167° пн. ш. 2.135° з. д. | ||||
Куэнка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cuenca.es/ |
Куэнка (па-гішпанску: Cuenca) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, які месьціца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія-Ля-Манча. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Куэнка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж рэкамі Хукар і Ўэкар на вышыні 956 мэтраў над узроўнем мора ў пачатку нашай эры паўстала кельцкае паселішча. Калі сюды дабраліся рымляне, тут зьявіўся невялікі ўмацаваны гарнізон, які ў 711 годзе захапілі арабы. У сярэдзіне XII стагодзьдзя арабскі географ Эль-Ідрысі апісваў Куэнку як старажытнае паселішча побач са штучным возерам, акружанае добра ўмацаванымі сьценамі.
У 1177 годзе кастыльскі кароль Альфонса VIII авалодаў Куэнкай прыступам і зрабіў яе сталіцай свайго каралеўства й цэнтрам эпархіі. Горад паступова засялілі хрысьціяне, якія мірна ўжываліся з арабамі й габрэямі. Аднак увядзеньне новага гарадзкога збору законаў, спарадзіла рэлігійныя звады, якія прывялі да фармаваньня кварталаў, заселеных па рэлігійнай прыкмеце.
Да XVI стагодзьдзя горад квітнеў. Са старажытных часоў ён быў знакаміты вытворчасьцю воўны й тэкстылю. Тут вырошчвалі хатнюю жывёлу й апрацоўвалі слановую косьць, гэтае рамяство ў Куэку прынесьлі жыхары Кордавы. Прыцягнутыя грашыма, сюды ў пошуках працы прыязджалі мастакі й архітэктары з усёй Гішпаніі, узводзячы тут выдатныя будынкі й палацы.
Куэнка моцна пацярпела ад чумы 1588 году, затым пачалася чарада засух, саранчы, эпідэміяў. Да таго ж кароль Карляс IV выдаў указ, які скасоўваў цэхавую вытворчасьць у Куэнцы, каб горад ня быў канкурэнтам каралеўскай фабрыцы габэленаў. У выніку места паступова прыйшло ў заняпад. У XVIII стагодзьдзі мясцовы біскуп паспрабаваў адрадзіць тут ткацтва, але пацярпеў няўдачу. У XIX стагодзьдзі Куэнка стала сталіцай зноўку створанай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — правінцыі Куэнка.
У 1996 годзе стары горад быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як рэдкі прыклад добра захавалага сярэднявечнага ўмацаванага гораду.
Гарадыя-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Куэнка (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў