Перайсьці да зьместу

Авіеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авіеда
Населены пункт
Катэдральны сабор
Катэдральны сабор
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Астурыя
Правінцыя Астурыя
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Oviedo[d] Альфрэда Кантэлі[d]
Геаграфія
Плошча 18,665 км²
Вышыня НУМ 232 м
Часавы пас
Каардынаты 43°21′36″ пн. ш. 5°50′42″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 224 005 чал. (2009)
Этнахаронімы ovetense, uvieín, uvieína, uvieíno і Ovetense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 33001–33013
Нумарны знак O
Сайт oviedo.es
Авіеда на мапе Гішпаніі
Авіеда
Авіеда
Авіеда
Касьцёл Сьвятога Хульяна

Авіе́да (па-гішпанску: Oviedo, па-астурыйску: Uviéu) — горад на поўначы Гішпаніі, сталіца Астурыйскага княства й правінцыі Астурыя. У горадзе маецца хрысьціянская рэліквія хустка з Авіеда, якая ўхваляецца ў Авіедаа з IX стагодзьдзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.

Як мяркуецца, горад быў заснаваны двума манахамі: Янам і Ноланам — у 761 годзе. У паселішчы ў хуткім часе было завершана будаўніцтва невялікага храма ў гонар Сьвятога Віцэнта. Тым ня менш, археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагодзьдзі.

У 794 годзе Авіеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаг зь ягонага пахода супраць хрысьціянскіх каралеўстваў[2].

Кароль Фруэла I, чацьвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Падчас панаваньня Альфонса II горад стаўся сталіцай каралеўства.

У гэты пэрыяд Авіеда стаўся цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкаваная вэстготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцыяў. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у час кіраваньня Раміра I.

Эканоміка гораду моцна залежыць ад сэктара паслуг. У цэнтры Авіеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус гораду як адміністрацыйнага цэнтру рэгіёну падтрымлівае вялікую колькасьць працоўных месцаў у дзяржаўным кіраваньні.

  1. Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
  2. Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]