Вартбург (замак)
Выгляд
| Замак Вартбург | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Нямеччына |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | iii, vi |
| ID | 897 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Каардынаты | 50°57′58″ пн. ш. 10°18′23″ у. д.HGЯO |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1999 (23) |
Вартбург (па-нямецку: Wartburg) — замак у Нямеччыны ў фэдэральнай зямлі Турынгія на гары каля гораду Айзэнах, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замак належыў нямецкаму шляхецкаму роду Людавінгаў. Упершыню згадваецца ў 1080 годзе У 1247 годзе Вартбург адыходзіць да дынастыі Вэтынаў, а крыху пазьней становіцца рэзыдэнцыяй маркграфаў Майсэнскіх. У XV стагодзьдзі ён страчвае сваё значэньне.
З 1211 па 1227 гады ў замку жыла Элізабэта Турынгская, якую пазьней узьвялі ў ранг Сьвятых. У 1521—1522 гады пад імём Юнкер Ёрг у ім хаваўся ад перасьледаў рэфарматар Мартын Лютэр. Тамсама ўсяго за 11 тыдняў ён пераклаў Новы Запавет Бібліі на Нямецкую мову. Неаднойчы замак наведваў Ёган Вольфганг фон Гётэ (ўпершыню ў 1777 г).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пакой Мартына Лютэра ў замку Вартбург
- Студэнты, якія рушаць да Вартбургу, 1817