Левача
Левача | |||||
Levoča | |||||
![]() Царква Сьвятога Якуба і былая ратуша Левачы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1249 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прэшаўскі край | ||||
Раён: | Левача | ||||
Прыматар: | Міласлаў Вілкаўскі | ||||
Плошча: | 64.042 км² | ||||
Вышыня: | 570 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
14,731 230 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 421-53 | ||||
Паштовы індэкс: | 054 01 | ||||
Аўтамабільны код: | LE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°01′31″ пн. ш. 20°35′17″ у. д. / 49.02528° пн. ш. 20.58806° у. д.Каардынаты: 49°01′31″ пн. ш. 20°35′17″ у. д. / 49.02528° пн. ш. 20.58806° у. д. | ||||
Левача на мапе Славаччыны ![]() ![]() Левача | |||||
![]() | |||||
http://www.levoca.sk |
Ле́вача (па-славацку: Levoča, па-нямецку: Leutschau, па-вугорску: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славаччыне (гістарычная вобласьць Сьпіш) ля падножжа Левацкіх Врхоў, непадалёк ад замку Сьпіскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісьце караля Бэлы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касьцёл сьв. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасьля мангола-татарскага нашэсьця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каляністы.
У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтар правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад вугорскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка разьвівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацьвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стогадовай вайне» зь іншымі сьпіскімі гарадамі за права першынства на Сьпішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славаччыне.
Горад пачаў прыходзіць у занядбаньне ў XVII ст. падчас антыгабсбурскіх паўстаньняў. Страту значэньні Левачы пацьвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.
У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаванымі цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Сьпіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стары Сонч, Польшча
Ланьцут, Польшча
Кальвар’я-Зэбжыдоўская, Польшча
Кэстхэй, Вугоршчына
Літаміш, Чэхія
|