Сэговія
| Сэговія | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Кастылія і Леон | ||||
| Правінцыя | Сэговія | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 163,59 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 1000 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 40°57′ пн. ш. 4°10′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 56 660 чал. (2009) | ||||
| Этнахаронімы | segoviano, segoviana, segovianu[1], segoviana[1], segoviano[1], segovianos[1] і segovianes[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 921 | ||||
| Паштовы індэкс | 40001–40006 | ||||
| Нумарны знак | SG | ||||
| Сайт | segovia.es | ||||
| Сэговія на мапе Гішпаніі Сэговія | |||||
Сэговія (па-гішпанску: Segovia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова ў Сэговіі жылі кельцкія плямёны, зь цягам часу горад апынуўся пад уладай рымлянаў. Падчас рымскага пэрыяду паселішча належала аднаму са шматлікіх сучасных лацінскіх манастыроў. Лічыцца, што горад быў закінуты пасьля ўварваньня маўраў у Гішпанію. Пасьля заваёвы Таледа Альфонса VI Сэговія пачала засяляцца хрысьціянамі з паўночнай часткі паўвострава й з-за Пірэнэяў.
Сэговія ляжала на гандлёвых шляхах, што зрабіла яго важным цэнтрам гандлю тэкстылем. У канцы Сярэднявечча места перажывала свой залаты век, у горадзе павялічылася колькасьць габрэйскага насельніцтва. Характэрна, што Ізабэла I была абвешчана каралевай Кастыліі ў царкве Сан-Мігель-дэ-Сэговія 13 сьнежня 1474 году.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Позьнегатычны сабор, закладзены ў 1525 годзе паводле загаду Карла V;
- знакаміты рымскі аквэдук даўжынёй у 728 м і вышынёй у 28 м, які ўзвышаецца над горадам і ягонымі навакольлямі;
- Алькасар у Сэговіі — адна з самых грандыёзных рэзыдэнцыяў гішпанскіх кіраўнікоў.
- Царква Ля-Вэра-Крус была адной з рэзыдэнцый ордэна тампліераў з 1208 году да ягонай ліквідацыі.
- манастыр Санта-Крус-ля-Рэал
- манастыр Эль-Параль
- Музэй Сэговіі
- Музэй Сучаснага Мастацтва Эстэбана Вісэнтэ
- Музэй Саляага
- Дом-музэй Антоніё Мачада
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэговія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
