Алькаля-дэ-Энарэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алькаля-дэ-Энарэс
гішп. Alcalá de Henares
Алькаля-дэ-Энарэс
Escudo de Alcalá de Henares.svg Flag of Alcalá de Henares.svg
Герб Алькаля-дэ-Энарэс Сьцяг Алькаля-дэ-Энарэс


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Мадрыд
Правінцыя: Мадрыд
Кіраўнік: Хавіер Радрыгес Палясіяс
Плошча: 87,72 км²
Вышыня: 588 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 203 924 чал.
шчыльнасьць: 2324,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 91
Паштовы індэкс: E 28800-28807, 28801–28807
Нумарны знак: M
Геаграфічныя каардынаты: 40°28′ пн. ш. 3°22′ з. д. / 40.467° пн. ш. 3.367° з. д. / 40.467; -3.367Каардынаты: 40°28′ пн. ш. 3°22′ з. д. / 40.467° пн. ш. 3.367° з. д. / 40.467; -3.367
Алькаля-дэ-Энарэс на мапе Гішпаніі
Алькаля-дэ-Энарэс
Алькаля-дэ-Энарэс
Алькаля-дэ-Энарэс
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ayto-alcaladehenares.es/

Алькаля-дэ-Энарэс (па-гішпанску: Alcalá de Henares) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 35 кілямэтраў на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе было створана адно зь першых біскупстваў у Гішпаніі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы нэаліту, потым у гэтай мясцовасьці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагодзьдзі да н. э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (лац. Complutum). Паводле загаду імпэратара Дыяклецыяна ў 306 годзе тут пакаралі сьмерцю двух хлопчыкаў-хрысьціянаў, Хуста і Пастара, пасьля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагодзьдзе арцыбіскуп Таледа кананізаваў пакутнікаў, шанаваных у Гішпаніі па гэты дзень. Пасьля рымлянаў навакольныя землі належалі вэстготам.

З 711 году мясцовасьць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзьвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасьць. 3 траўня 1118 году горад быў адбіты войскамі арцыбіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўнівэрсытэт, які быў заснаваны кардыналам Сыснэрасам.

У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калюмба й каталіцкіх каралёў Ізабэлы і Фэрдынанда. У XVIII—XIX стагодзьдзях горад прыйшоў у заняпад, унівэрсытэт у 1836 годзе перанесьлі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю й гарадок ператварыўся ў прадмесьце Мадрыду.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Да ліку асноўных славутасьцяў можна прылічыць Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудаваная ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і арцыбіскупскую рэзыдэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізыцыі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алькаля-дэ-Энарэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў