Охцінская араганітавая пячора
Выгляд
Охцінская араганітавая пячора | |
---|---|
Caves of Aggtelek Karst and Slovak Karst** | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Рэдкія белыя араганітавыя формы ў Охцінскай пячоры | |
Краіна | Славаччына |
Тып | прыродны |
Крытэры | viii |
Спасылка | 725-858 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1995 (19 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Охцінская араганітавая пячора (па-славацку: Ochtinská aragonitová jaskyňa) — унікальная араганітная пячора ў паўднёвай Славаччыне каля гораду Рожнава. Агульная даўжыня пячоры складае 300 м, тэмпэратура паветра вагаецца ад +7,2° да +7,8 °C. Пакуль па ўсім сьвеце былі выяўленыя толькі тры такія араганітныя пячоры.
Охцінская араганітавая пячора была выпадкова выяўленая Янам Быстрыцкім у 1954 годзе і адкрытая для публічных наведваньняў у 1972. У шэрагу зь іншымі пячорамі Славацкага Карста была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО у якасьці часткі пячораў Агцелецкага і Славацкага карстаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Охцінская араганітавая пячора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |