Авіля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авіля
гішп. Ávila
Плошча Сьвятой Тэрэзы ў Авілі
Плошча Сьвятой Тэрэзы ў Авілі
Герб Авілі Сьцяг Авілі


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Авіля
Кіраўнік: Хэсус Мануэль Санчэс Кабрэра[d]
Плошча: 231,9 км²
Вышыня: 1132 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 58 245 чал.
шчыльнасьць: 251,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 920
Паштовы індэкс: 05001–05006
Геаграфічныя каардынаты: 40°39′15.65″ пн. ш. 4°41′46.40″ з. д. / 40.6543472° пн. ш. 4.6962222° з. д. / 40.6543472; -4.6962222Каардынаты: 40°39′15.65″ пн. ш. 4°41′46.40″ з. д. / 40.6543472° пн. ш. 4.6962222° з. д. / 40.6543472; -4.6962222
Авіля на мапе Гішпаніі
Авіля
Авіля
Авіля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.avila.es/

А́віля (па-гішпанску: Ávila) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Адаха, прытоку ракі Дуэра. Горад разьмешчаны за 110 км на паўночны захад ад Мадрыда і на вышыні 1128 м над узроўнем мора і тым самым зьяўляецца самай высока разьмешчанай сярод сталіц гішпанскіх правінцыяў. Разам з Таледа і Сэговіяй зьяўляецца вядомым турыстычным цэнтрам у навакольлях гішпанскай сталіцы. Ягоны гістарычны цэнтар ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча, як лічыцца, заснавана племянем вэтонаў. Рымляне ўмацавалі паселішча, і ў цяперашні час сьляды рымскай эпохі захоўваюцца ў акружанай сьценамі частцы гораду. Вэстготы й арабы практычна не пакінулі сьлядоў свайго знаходжаньня.

У эпоху Рэканкісты Авіля доўгі час знаходзілася «на лініі фронту», падвяргаючыся набегам як хрысьціянаў, гэтак і маўраў, якія імкнуліся забясьпечыць сваю бясьпеку шырокай паласой выпаленай зямлі, у якую ўваходзіла й Авіля. Пасьля XI стагодзьдзя горад канчаткова перайшоў у рукі хрысьціянаў, якія акружылі яго вялікай сьцяной.

Дзякуючы таму, што каралеўскі двор сярэднявечнай Кастыліі часта пераязджаў зь месца на месца, Авіля таксама часам служыла месцам ягонага знаходжаньня. У 1465 годзе кастыльскія магнаты назьдзекаваліся ў Авіля над пудзілам караля Энрыке Бясьсілага.

Авіля зьяўляецца цэнтрам каталіцкай містыкі. Сусьветнай вядомасьцю карыстаецца сьвятая Тэрэза з Авілі, большая частка мошчаў якой расьсеяная па храмах і кляштарам гораду.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзкая сьцяна
  • Авільскі сабор
  • царква Сан-Хуан-Баўтыста
  • манастыр Энкарнасьён

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Авілясховішча мультымэдыйных матэрыялаў