Вісмар
| Вісмар | |||||
| ням. Wismar | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | XIII стагодзьдзе | ||||
| Краіна: | Нямеччына | ||||
| Зямля: | Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія | ||||
| Кіраўнік: | Томас Баер[d] | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 17 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: |
| ||||
| Тэлефонны код: | 03841 | ||||
| Паштовы індэкс: | 23966, 23970, 23952 | ||||
| Нумарны знак: | HWI, WIS | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′33″ пн. ш. 11°27′54″ у. д. / 53.8925° пн. ш. 11.465° у. д.Каардынаты: 53°53′33″ пн. ш. 11°27′54″ у. д. / 53.8925° пн. ш. 11.465° у. д. | ||||
Вісмар на мапе Нямеччыны Вісмар | |||||
| https://www.wismar.de/ | |||||
Ві́смар (па-нямецку: Wismar) — горад у Нямеччыне, горад зямельнага падпарадкаваньня, ганзейскі горад, разьмешчаны ў зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Найбуйнейшы горад Мэкленбургу пасьля Ростаку, Швэрына і Нойбрандэнбургу. Горад быў трэцім паводле велічыні партовым горадам у былой Усходняй Нямеччыны пасьля Ростаку і Штральзунду. Горад знаходзіцца пасярэдзіне паміж двума вялікімі партовымі гарадамі Любэкам на захадзе і Ростакам на ўсходзе, а сталіца зямлі Швэрын разьмешчаны на поўдзень ад гораду на возеры Швэрын. Насельніцтва складае 45 182 чалавекі (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 41,36 км ². Мяркуецца, што гарадзкое паселішча было заснаванае ў 1226 годзе пад кіраўніцтвам Гэнрыха Борвіна I, уладара Мэкленбурга з дому нямецкай дынастыі славянскага паходжаньня.
