Перайсьці да зьместу

Тараканавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тараканавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
НадатрадТараканападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Blattodea
Таракан чорны (Blaberus giganteus).

Тарака́навыя, Тарака́ны (Blattoptera або Blattodea) — падатрад вусякоў атрада тараканападобных. Часам вылучаецца ў асобны атрад. Вядома больш за 4500 відаў, а калі дакладна 4565 відаў на люты 2008 году. Раней тэрміты ўважаліся за асобны атрад, але генэтычныя і малекулярныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што яны эвалюцыянавалі ўнутры лініі тараканаў, што робіць іх тараканамі ў сэнсе адной кляды[1]. У выніку тэрміты былі ўлучаныя ў тараканавых, а некаторыя дасьледнікі ўважаюць іх адлучанай лініяй тараканаў.

З сацыяльнага пункту гледжаньня тэрміты і тараканы ўладкоўваюць свае статкі па рознаму. Тэрміты жывуць у калёніях зь біялягічнай каставай сыстэмай, дзе пара сталых рэпрадуктыўных асобінаў, якіх навукоўцы называюць каралём і каралевай, дае пачатак усім астатнім асобінам у калёніі, якія складаюцца зь вялікай колькасьці «працаўнікоў» і «жаўнераў». Наадварот, тараканы не ўтвараюць калёніяў, але маюць тэндэнцыю да агрэгацыі, а некаторыя іхныя віды лічацца перадсацыяльнымі, бо ўсе дарослыя ў групе здольныя да размнажэньня. Тэрміты і тараканы маюць шэраг падабенстваў, улучна з рознымі формамі сацыяльных паводзінаў, рухам па сьлядох, распазнаваньнем сваякоў і спосабамі камунікацыі.

  1. Death of an order: a comprehensive molecular phylogenetic study confirms that termites are eusocial cockroaches // Biology Letters. — 2007. — Т. 3. — № 3. — С. 331—5. — DOI:10.1098/rsbl.2007.0102