Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сапежышкі)
Выгляд
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Сапежышках — прыклад позьняй архаічнай готыкі Вялікага княства.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1578 год — збудаваны ў маёнтку Сапегаў. 1666, 1698 — рэканструяваны. 1812 — пашкоджаны. 1923, 1969, 1979 — рэстаўраваны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Невялікі прыватнаўласьніцкі касьцёл Сапегаў у Сапежышках — помнік позьнегатычнага сакральнага дойлідзтва ВКЛ. У той час, калі ў княстве пануючыя пазыцыі заняў рэнэсанс, буйныя магнаты Сапегі будуюць сабе невялікі, недасканалы ў пляне і архаічны аздабленьні касьцёл. Трэба меркаваць, што ўся сымбалічнасьць гэтага касьцёла і ёсьць яго падкрэсьленая традыцыйнасьць. Гэта апошні водгук чыстай готыкі ў архітэктуры ВКЛ.