Сан-Антоніё Спэрз
| Сан-Антоніё Спэрз | |||
| Заснаваны | 1967 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Сан-Антоніё, Тэхас, ЗША | ||
| Арэна | Фрост Банк Сэнтар | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Сан-Анто́ніё Спэрз» (па-ангельску: San Antonio Spurs) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1967 годзе і спачатку базавала ў Даласе ды спаборнічала ў Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі (АБА). «Спэрз» ёсьць адной з чатырох былых камандаў АБА, якія засталіся ў НБА па зьліцьця дзьвюх ліг у 1976 годзе[2][3]. Клюб месьціцца ў горадзе Сан-Антоніё, штат Тэхас, а хатнія матчы ладзіць на арэне Фрост Банк Сэнтар.
Клюб рабіўся чэмпіёнам НБА ў 1999, 2003, 2005, 2007 і 2014 гадах[4]. З 1999–2000 па 2016—2017 гады «Спэрз» сьвяткаваў ня менш за 50 перамог за рэгулярны сэзон[5], усталяваўшы такім чынам рэкорд з 18 сэзонаў запар з 50 перамогамі[6]. У сэзоне 2018—2019 гадоў клюб Сан-Антоніё паўтарыў рэкорд НБА паводле колькасьці выхадаў у плэй-оф запар, якіх стала на рахунку каманды 22[7]. Посьпех каманды супаў з тэрмінам знаходжаньня на пасадзе галоўнага трэнэра Грэга Попавіча[4][8], а таксама з гульнёй знакамітых гульцоў Дэйвіда Робінсана і Тыма Данкана.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сан-Антоніё Спэрз» пачыналі як «Далас Чапаралз», які спаборнічаў у Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі (АБА) з канца 1960-х гадоў. Каманда пакутавала на нізкую наведвальнасьць і агульную адсутнасьць цікавасьці да клюбу. У сэзоне 1970—1971 гадоў назва «Далас» была замененая на «Тэхас», што было зроблена ў спробе зрабіць каманду рэгіянальнай, пачаўшы гуляць у Форт-Ўэрце і Лабаку. Аднак, гэтая спроба была няўдалай, у выніку чаго каманда павярнулася ў Далас[9].

Хутка пачаліся фінансавыя цяжкасьці, якія ў значнай ступені былі выкліканыя адмовай групы ўладальнікаў укладваць грошы ў каманду. СТан пагоршыўся ў сэзоне 1972—1973 гадоў, калі яны ўпершыню за сваё існаваньне ня трапілі ў плэй-оф, і амаль усе ўладальнікі пажадалі сысьці з клюбу. Кіраўніцтва пастанавіла прадаць франшызу іншаму гораду, таму «Чапаралз» давялося выбіраць паміж Сан-Антоніё і Эль-Паса[10]. Больш пераканаўчай была прапанова групы бізнэсоўцаў з Сан-Антоніё, якія арандавалі каманду на тры гады з правам выкупу. Па складаньні пагадненьня каманда была перайменаваная ў «Сан-Антоніё Гансьлінгерз»[11]. Аднак, перш чым яны згулялі гульню пад гэтай назвай, назоў была зьменены на «Спэрз». Ужо ў першы сэзон каманда прабілася ў плэй-оф, дзе саступіла ў сямі гульнях «Індыяне Пэйсэрз». Паводле вынікаў сэзону стала відавочна, што Сан-Антоніё цёпла сустрэў новую каманду, бо на кожную гульню ў сярэднем зьбіралася 6303 заўзятары, што пераўзыходзіла ўсю агульную наведвальнасьць «Чапаралз» усяго за 18 гульняў. Бізнэсоўцы Дросас, Шэфэр і Макомбс адразу зразумелі, што клюб стаў сапраўдным гітом, таму ўсяго праз год яны скарысталіся сваім правам скасаваць дамову арэнды, цалкам выкупіўшы франшызу і пакінуўшы яе ў Сан-Антоніё[12].
Не зважаючы на тое, што да аб’яднаньня ліг каманда не магла дасягнуць посьпехаў у плэй-оф, яна лічылася сярод найлепшых каманд АБА. Больш за тое, іхныя высокія паказьнікі наведвальнасьці зрабілі іх вельмі прывабнымі для Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА), нават з улікам таго, што Сан-Антоніё тады, як і цяпер, быў рынкам сярэдняга памеру. У чэрвені 1976 году адбылося зьліцьцё АБА і НБА, у выніку чаго «Спэрз» поруч з «Дэнвэр Нагетс», «Індыяна Пэйсэрз» і «Нью-Ёрк Нэтс» трапілі да НБА ў сэзоне 1976—1977 гадоў. Не зважаючы на тое, што ў кіраўніцтве лігі спачатку існаваў пэўны скептыцызм адносна патэнцыйнага посьпеху і спартовага ўзроўня новых камандаў АБА, «Спэрз» аказаліся вартымі далучэньня да НБА, здолеўшы спыніцца на чацьвертым радку Ўсходняй канфэрэнцыі. Гэта было зроблена, не зважаючы на значныя перашкоды, якія НБА ўсталявала для новых камандаў, абмяжоўваючы іхны выбар на драфце і прыбыткі ад тэлебачаньня ў пачатку іхняга знаходжаньня ў аб’яднанай лізе. Сам клюб таксама атрымаў новага лякальнага суперніка ў выглядзе «Г’юстан Рокетс», якія гулялі ў Тэхасе пяць гадоў да аб’яднаньня. У сэзоне 1977—1978 гадоў галоўнай зоркай каманды быў Джордж Гервін, які цягам сэзону стаў найлепшым бамбардзірам лігі. У наступным сэзоне каманда трапіла ў фінал канфэрэнцыі, дзе клюб з Сан-Антоніё меў лідэрства ў сэрыі зь лікам 3:1 над «Вашынгтон Булетс», але ў выніку «Спэрз» саступілі супернікам.
Усьцяж 1980-х гадоў «Спэрз» мелі ўзьлёты і падзеньні. Цягам першых некалькіх сэзонаў дзесяцігодзьдзя яны працягвалі свой посьпех 1970-х гадоў у рэгулярным сэзоне, маючы рэкордны балянс 52–30 у сэзоне 1980—1981 гадоў , 48–34 у сэзоне 1981—1982 гадоў і 53–29 у сэзоне 1982—1983 гадоў. Не зважаючы на такія паказьнікі ў рэгулярным сэзоне, камандзе бракавала посьпехаў у плэй-оф. Гэтак яны зазналі паразу ўва ўсіх хатніх гульнях у абедзьвюх сэрыях у 1982 і 1983 гадах супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз», бо Мэджык Джонсан, Карым Абдул-Джабар і кампанія былі занадта моцнымі для «Спэрз». Наступныя чатыры сэзоны былі цёмным часам у гісторыі каманды. Агулам з 1985—1986 па 1988—1989 гады «Спэрз» меў агульны балянс перамогаў і паразаў 115–213. Дрэнныя выступы і зьніжэньне наведвальнасьці часта прыводзілі да таго, што клюб часам згадваўся як патэнцыйны кандыдат на пераезд у іншы горад. Адзіным сьветлым момантам таго часу было тое, што «Спэрз» атрымалі першы выбар на драфце НБА 1987 году празь лятарэю. Яны выкарысталі гэты выбар на выдатнага гульца вайскова-марской акадэміі ЗША Дэйвіда Робінсана, але мусілі пачакаць пакуль той выканае свае абавязацельства службы ў войску. Многія меркавалі, што прыход Робінсана зноў зробіць каманду з Сан-Антоніё паважанай дружынай, але аніхто не чакаў таго, што гэта адбылося ў ягоным дэбютным сэзоне. Пад лідэрствам Робінсана, а таксама абранага ў 1989 годзе Шона Эліята з Арызоны і набытага на абмене Тэры Камінгса зь «Мілўокі Бакс», «Спэрз» дасягнуў найбуйнейшага перапавароту за адзін сэзон у гісторыі НБА, скончыўшы сэзон з паказьнікам 56–26, пераскочыўшы з найгоршага паказьніка ў гісторыі франшызы да найлепшага. Робінсан правёў адзін з самых пасьпяховых дэбютных сэзонаў для цэнтравога ў гісторыі НБА. Ён скончыўшы сэзон як найлепшы пачатковец году, зьбіраючы ў сярэднім 24,3 пунктаў і робячы 12,0 падбораў.

«Спэрз» пачалі 1990-я гады зь вялікім аптымізмам. Каманда стала сталым удзельнікам плэй-оф, хоць пад кіраўніцтвам трэнэра Лары Браўна ня здолела прабіцца далей за другі раўнд плэй-оф. У 1993 годзе мясцовы бізнэсовец Пітэр М. Голт і група з 22 інвэстараў набылі клюб у Рэда Макомбса за 75 мільёнаў даляраў. Каманда завяршыла сэзон 1994—1995 гадоў з найлепшым паказьнікам у НБА 62–20, упершыню ў гісторыі франшызы пераадолеўшы адзнаку ў 60 перамог. Робінсан быў названы самым каштоўным гульцом лігі. Клюб пракрочыў да фіналу Заходняй канфэрэнцыі, але прагуляў будучым чэмпіёнам НБА «Г’юстан Рокетс». На драфце 1997 году на драфце быў абраны Тым Данкан. Разам з Робінсанам яны ўдвох сфармавалі атакоўны дуэт, вядомы як «Вежы-блізьняты»[13][14]. Яны гулялі разам за «Спэрз» з 1997 па 2003 гады[15], дапамогшы камандзе выйграць чэмпіянаты НБА ў 1999 і 2003 гадах[15]. У 2005 годзе «Спэрз» сутыкнулася ў фінале НБА зь дзейным чэмпіёнам лігі «Дэтройт Пістанз». Дзеля высьвятленьня пераможцы спатрэбілася сем матчаў. У сёмай гульні Данкан набраў 25 пунктаў, што дапамагло «Спэрз» перамагчы і ўзяць свой трэці тытул НБА за сем гадоў. Дункан быў названы самым каштоўным гульцом фіналу, стаўшы чацьвертым гульцом, які тройчы атрымліваў гэтую ўзнагароду, стаўшы ў адзін шэраг з Мэджык Джонсанам, Шакіл О’Нілам і Майклам Джорданам.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| «Сан-Антоніё Спэрз» у НБА | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
| Далас Чэпэрэлз (АБА) | |||||
| 1967—1968 | 46 | 32 | .590 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале АБА | Далас 3, Г’юстан 0 Нью-Арлеан 4, Далас 1 |
| 1968—1969 | 41 | 37 | .526 | Прайгралі ў першым раўндзе | Нью-Арлеан 4, Далас 3 |
| 1969—1970 | 45 | 39 | .536 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лос-Анджэлес 4, Далас 2 |
| Тэхас Чэпэрэлз (АБА) | |||||
| 1970—1971 | 30 | 54 | .357 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 4, Тэхас 0 |
| Далас Чэпэрэлз (АБА) | |||||
| 1971—1972 | 42 | 42 | .500 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 4, Далас 0 |
| 1972—1973 | 28 | 56 | .333 | ||
| Сан-Антоніё Спэрз (АБА) | |||||
| 1973—1974 | 45 | 39 | .536 | Прайгралі ў першым раўндзе | Індыяна 4, Сан-Антоніё 3 |
| 1974—1975 | 51 | 33 | .607 | Прайгралі ў першым раўндзе | Індыяна 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1975—1976 | 50 | 34 | .595 | Прайгралі ў першым раўндзе | Нью-Ёрк 4, Сан-Антоніё 3 |
| Сан-Антоніё Спэрз (НБА) | |||||
| 1976—1977 | 44 | 38 | .537 | Прайгралі ў першым раўндзе | Бостан 2, Сан-Антоніё 0 |
| 1977—1978 | 52 | 30 | .634 | Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Вашынгтон 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1978—1979 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 4, Філадэлфія 3 Вашынгтон 4, Сан-Антоніё 3 |
| 1979—1980 | 41 | 41 | .500 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 2, Сан-Антоніё 1 |
| 1980—1981 | 52 | 30 | .634 | Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 4, Сан-Антоніё 3 |
| 1981—1982 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 4, Сіетл 1 Лос-Анджэлес 4, Сан-Антоніё 0 |
| 1982—1983 | 53 | 29 | .646 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 4, Дэнвэр 1 Лос-Анджэлес 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1983—1984 | 37 | 45 | .451 | ||
| 1984—1985 | 41 | 41 | .500 | Прайгралі ў першым раўндзе | Дэнвэр 3, Сан-Антоніё 2 |
| 1985—1986 | 35 | 47 | .427 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 |
| 1986—1987 | 28 | 54 | .341 | ||
| 1987—1988 | 31 | 51 | .378 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 |
| 1988—1989 | 21 | 61 | .256 | ||
| 1989—1990 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Дэнвэр 0 Портлэнд 4, Сан-Антоніё 3 |
| 1990—1991 | 55 | 27 | .671 | Прайгралі ў першым раўндзе | Голдэн Стэйт 3, Сан-Антоніё 1 |
| 1991—1992 | 47 | 35 | .573 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3, Сан-Антоніё 0 |
| 1992—1993 | 49 | 33 | .598 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Портлэнд 1 Фінікс 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1993—1994 | 55 | 27 | .671 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 3, Сан-Антоніё 1 |
| 1994—1995 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Дэнвэр 0 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 2 Г’юстан 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1995—1996 | 59 | 23 | .720 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Фінікс 1 Юта 4, Сан-Антоніё 2 |
| 1996—1997 | 20 | 62 | .244 | ||
| 1997—1998 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Фінікс 1 Юта 4, Сан-Антоніё 1 |
| 1998—1999 | 37 | 13 | .740 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Сан-Антоніё 3, Мінэсота 1 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 0 Сан-Антоніё 4, Портлэнд 0 Сан-Антоніё 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1999—2000 | 53 | 29 | .646 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3, Сан-Антоніё 1 |
| 2000—2001 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Мінэсота 1 Сан-Антоніё 4, Далас 1 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 0 |
| 2001—2002 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 3, Сіетл 2 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 1 |
| 2002—2003 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Сан-Антоніё 4, Фінікс 2 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 2 Сан-Антоніё 4, Далас 2 Сан-Антоніё 4, Нью-Джэрзі 2 |
| 2003—2004 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сан-Антоніё 4, Мэмфіс 0 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 2 |
| 2004—2005 | 59 | 23 | .720 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Сан-Антоніё 4, Дэнвэр 1 Сан-Антоніё 4, Сіетл 2 Сан-Антоніё 4, Фінікс 1 Сан-Антоніё 4, Дэтройт 3 |
| 2005—2006 | 63 | 19 | .768 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Сакрамэнта 4:2 Далас 3:4 |
| 2006—2007 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА | Дэнвэр 4:1 Фінікс 4:2 Юта 4:1 Кліўлэнд 4:0 |
| 2007—2008 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Фінікс 4:1 Нью-Арлеан 4:3 Лэйкерз 1:4 |
| 2008—2009 | 54 | 28 | .659 | Прайгралі ў першым раўндзе | Далас 1:4 |
| 2009—2010 | 50 | 32 | .620 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Далас 4:2 Фінікс 0:4 |
| 2010—2011 | 61 | 21 | .744 | Прайгралі ў першым раўндзе | Мэмфіс 2:4 |
| 2011—2012 | 50 | 16 | .758 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Юта 4:0 Кліпэрз 4:0 Аклагома-Сіці 2:4 |
| 2012—2013 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале НБА | Лэйкерз 4:0 Голдэн Стэйт 4:2 Мэмфіс 4:0 Маямі 3:4 |
| 2013—2014 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА | Далас 4:3 Портлэнд 4:1 Аклагома-Сіці 4:2 Маямі 4:1 |
| Усяго | 2477 | 1738 | .588 | ||
| Плэй-оф | 215 | 188 | .533 | 5 тытулаў | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Meichel N. Spurs : Mitch Johnson succède officiellement à Gregg Popovich (фр.) — 2025.
- ↑ Former ABA teams, NBA and Spirits of St. Louis announce conditional settlement. NBA Media Ventures, LLC (01.2014). Архіўная копія ад 01.2021 г.
- ↑ Monroe, Mike. Ex-ABA players, Spurs settle suit // Mysa, 08.2014 г. Архіўная копія ад 04.2021 г.
- 1 2 Can Gregg Popovich Continue The Greatest Run In NBA History?. Forbes (10.2018). Архіўная копія ад 12.2020 г.
- ↑ The San Antonio Spurs' near-two-decade streak of 50-win seasons is over. Yahoo Sports (04.2018). Архіўная копія ад 03.2021 г.
- ↑ Spurs Extend League Record For 50-Win Seasons to 18 Straight. NBA Global. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ↑ Spurs match record by making playoffs 22nd straight year. NBC Sports (03.2019). Архіўная копія ад 05.2021 г.
- ↑ McDonald, Jeff. In San Antonio, success is spelled S-P-U-R-S // San Antonio Express-News, 03.2014 г. Архіўная копія ад 10.2020 г.
- ↑ Dallas Chaparrals History. Remembertheaba.com (01.1971). Архіўная копія ад 03.2016 г.
- ↑ Zone, Jeff Garcia, Spurs (04.2020) San Antonio wasn't the only city the ABA Chaparrals were eyeing in move from Dallas. WOAI. Архіўная копія ад 03.2023 г.
- ↑ San Antonio Spurs page. Remembertheaba.com. Архіўная копія ад 12.2015 г.
- ↑ Spurs ABA History. Remembertheaba.com. Архіўная копія ад 12.2015 г.
- ↑ Smith, Sam (02.1999) 'TOWERS' THEORY FAULTY FOR SPURS?. Chicago Tribune. Архіўная копія ад 11.2021 г.
- ↑ Twin Towers elevate Spurs; Duncan, Robinson look to go farther than previous tandems. Baltimore Sun (06.1999). Архіўная копія ад 12.2021 г.
- 1 2 Garcia, Jeff (04.2020) Before joining the Spurs, David Robinson knew Tim Duncan was a special player. News4SanAntonio.com. Архіўная копія ад 11.2021 г.
