Калмыкія
Рэспубліка Калмыкія | |
калм. Хальмг Таңһч рас. Республика Калмыкия | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Рэспублікі Калмыкія |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Паволскі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Паўднёвую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Эліста |
Улучае | 13 раёнаў, 1 меская акруга |
Найбольшы горад | Эліста |
Іншыя буйныя гарады | Эліста, Лагань, Траецкае |
Дата ўтварэньня | 1920 (як Калмыцкая АВ) 20 кастрычніка 1935 (як Калмыцкая АССР) 1944 (скасаваньне АССР) 9 студзеня 1957 (аднаўленьне ў якасьці аўтаномнае вобласьці) 29 ліпеня 1958 (як Калмыцкая АССР) 1990 (як Калмыцкая ССР) |
Кіраўнік Рэспублікі | Аляксей Арлоў |
Старшыня Народнага Хуралу (Парлямэнту) | Анатоль Казачка |
Афіцыйныя мовы | расейская, калмыцкая |
Насельніцтва (2013) | ▼284 140[1] (78-е месца) |
Шчыльнасьць | 3,8 чал./км² |
Нацыянальны склад | калмыкі, расейцы |
Плошча | 74 731 км² (40-е месца) |
Месцазнаходжаньне Калмыкіі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-KL |
Код аўтам. нумароў | 08 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рэспу́бліка Калмы́кія (па-калмыцку: Хальмг Таңһч; па-расейску: Республика Калмыкия) — рэспубліка ў складзе Расейскае Фэдэрацыі[2] і яе суб’ект, уваходзіць у склад Паўднёвай фэдэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтар суб’екту — места Эліста, знаходзіцца на захадзе рэспублікі.
Мяжуе з трыма вобласьцямі (з Растоўскай — на захадзе, з Валгаградзкай — на паўночным захадзе, з Астраханскай — на ўсходзе ды паўночным усходзе), адным краем (са Стаўрапольскім — на поўдні й паўднёвым захадзе) і адною рэспублікай Расеі (з Дагестанам — на паўднёвым усходзе). На ўсходзе, паміж мяжой з Астраханскай вобласьцю і мяжой з Дагестанам, праходзіць узьбярэжжа Касьпійскага мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1920 року створаная як Калмыцкая аўтаномная вобласьць, якая ў пэрыяд 1928—1934 уваходзіла напачатку ў Ніжне-Волскую вобласьць (пазьней пераназваную ў Ніжне-Волскі край), а потым — у Сталінградзкі край. 20 кастрычніка 1935 року аўтаномная вобласьць была пераўтвораная ў Калмыцкую АССР.
Падчас Другое сусьветнае вайны, улетку 1942 году, значная частка тэрыторыі Калмыкіі была акупаваная нямецкімі войскамі, у студзені 1943 Савецкая Армія вызваліла тэрыторыю рэспублікі.
У сьнежні 1943 году калмыкі былі дэпартаваныя ў Сыбір, з гэтае прычыны ў наступным годзе Калмыцкая АССР спыніла сваё існаваньне. У 1956 годзе калмыкі былі рэабілітаваныя. 9 студзеня наступнага року калмыцкая аўтаномія была адноўленая ў якасьці аўтаномнае вобласьці ў складзе Стаўрапольскага краю, 29 ліпеня 1958 году яе статус быў падвышаны да АССР.
У 1990 годзе была прынятая дэклярацыя пра сувэрэнітэт і пераўтварэньне Калмыкіі ў саюзную рэспубліку (ССР)[3]. Праз тры гады быў абраны першы прэзыдэнт Рэспублікі Калмыкія, якім стаў Кірсан Ілюмжынаў і які займаў гэтую пасаду да 2005 году. У 2005 годзе пасада была пераназваная ў «кіраўнік Рэспублікі Калмыкія», да 24 кастрычніка 2010 року яе таксама займаў Кірсан Ілюмжынаў. Ад 24 кастрычніка 2010 году на гэтай пасадзе знаходзіцца Аляксей Арлоў.
У 1944 року было прынятае Стэпавае ўкладаньне (Канстытуцыя) Рэспублікі Калмыкія, якое пацьвердзіла статус рэспублікі як суб’екту ды неад’емнае часткі Расейскае Фэдэрацыі, адначасова дэкляруючы пераемнасьць ад Джунгарскага ханства. У 2009 годзе сьвяткавалася 400-годзьдзе добраахвотнага ўваходжаньня калмыцкага народу ў склад расейскае дзяржавы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак на 2013 год, насельніцтва Калмыкіі склала 284 140 чал.[1] У тым ліку шчыльнасьць склала 3,8 чал./км², дзеля мескага насельніцтва — 44,73%[1]. З пункту гледжаньня суадносінаў па нацыяльным крытэры, насельніцтва складаюць[4] калмыкі (57,4%), расейцы (32,2%), даргінцы (2,7%), казахі (1,7%), туркі (1,3%), чачэнцы (1,2%), аварцы (1,0%), украінцы (0,5%), карэйцы (0,5%), немцы (0,3%), татары (0,3%).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Рэспублікі Калмыкіі ўваходзяць[5] гарадзкая акруга Эліста ды 13 муніцыпальных раёнаў, а таксама 142 сельскіх і 2 гарадзкіх муніцыпальных утварэньняў[6].
- Раёны Рэспублікі Калмыкія:
- Гарадавікоўскі
- Ікі-Бурульскі
- Кетчанераўскі
- Лаганскі
- Маладзярбетаўскі
- Акцябарскі
- Прыютненскі
- Сарпінскі
- Цалінны
- Чорназямельскі
- Юсьцінскі
- Яшалцінскі
- Яшкульскі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Arbakov, Dorzha. Genocide in the USSR, Chapter II, Complete Destruction of National Groups as Groups, The Kalmyks, Nikolai Dekker and Andrei Lebed, Editors, Series I, No. 40, Institute for the Study of the USSR, Munich, 1958.
- Balinov, Shamba. Genocide in the USSR, Chapter V, Attempted Destruction of Other Religious Groups, The Kalmyk Buddhists, Nikolai Dekker and Andrei Lebed, Editors, Series I, No. 40, Institute for the Study of the USSR, Munich, 1958.
- Bethell, Nicholas. The Last Secret, Futura Publications Limited, Great Britain, 1974.
- Epstein, Julius. Operation Keelhaul, Devin-Adair, Connecticut, 1973.
- Grousset, René. The Empire of the Steppes: a History of Central Asia, Rutgers University Press, 1970.
- Halkovic, Jr., Stephen A. The Mongols of the West, Indiana University Uralic and Altaic Series, Volume 148, Larry Moses, Editor, Research Institute for Inner Asian Studies, Indiana University, Bloomington, 1985.
- Joachim Hoffmann: Deutsche und Kalmyken 1942 bis 1945, Rombach Verlag, Friedberg, 1986.
- Kalder, Daniel. Lost Cosmonaut: Observations of an Anti-tourist
- Muñoz, Antonio J. The East Came West: Muslim, Hindu and Buddhist Volunteers in the German Armed Forces, 1941—1945, Chapter 8, Followers of «The Greater Way»: Kalmuck Volunteers in the German Army, Antonio J. Muñoz, Editor, Axis Europa Books, Bayside, NY, 2001.
- Tolstoy, Nikolai. The Secret Betrayal, 1944—1947, Charles Scribner’s Sons, New York, 1977.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls
- ^ Зьвесткі паводле Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі (артыкул 5, пункты 1, 2)
- ^ Калмыкия республика
- ^ Зьвесткі Ўсерасейскага перапісу населньіцтва ў 2010 годзе
- ^ Закон Республики Калмыкия от 20.12.2005 N 250-III-З (ред. от 24.09.2009) «Об организации местного самоуправления в Республике Калмыкия» (принят Постановлением Народного Хурала (Парламента) РК от 15.12.2005 N 786-III)
- ^ http://statrk.ru/munstat/Lists/municipal/AllItems.aspx(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Кіраўніка Калмыкіі (рас.)
- Афіцыйны сайт Ураду Рэспублікі Калмыкія (рас.)
- Афіцыйны сайт Народнага Хуралу (Парлямэнту) Рэспублікі Калмыкія (рас.)
- Заканадаўства Рэспублікі Калмыкія (рас.)
- Навіны Рэспублікі Калмыкія (рас.)